Дыяна Арбеніна

Brutto, Арбеніна і 5 фестываляў: куды пайсці на выхадныя ў Мінску

23
(абноўлена 11:33 20.04.2018)
Чатыры гучныя канцэрты і пяць гарадскіх фестываляў - самае цікавае на будучых выхадных.

Ападкаў у выхадныя не чакаецца, а паветра прагрэецца да + 19°C, акрамя таго, у Мінску пройдзе маса цікавых мерапрыемстваў: канцэрты, гарадскія фестывалі, інтэрактыўныя выставы, дызайнерскія кірмашы і многае іншае. Шукайце самыя цікавыя падзеі 21-22 красавіка ў традыцыйнай падборцы Sputnik і не трэба бавіць такі насычаны ўікэнд дома!

Чатыры канцэрты на розны густ

Увечары ў суботу ў Prime Hall з канцэртам прыедуць Дыяна Арбеніна і гурт "Начныя снайперы", юбілейным турам калектыў адсвяткуе 25-годдзе. Прагучаць хіты ў старых і новых аранжыроўках, а дапаўняць іх будзе новая сцэнаграфія. Кошт квіткоў — ад 38 да 113 рублёў.

У Палацы спорту 21 красавіка пройдзе канцэрт гурта Brutto — музыкі прэзентуюць свежы альбом пад назвай "Рокі". Альбом выпусцілі ў маі; у яго ўвайшлі дванаццаць трэкаў на рускай, украінскай, беларускай і англійскай мовах, не абыйшлося і без рэанімаваных "ляпісаўскіх" хітоў. Уваход абыдзецца ў 25-80 рублёў.

Канцэрт сучаснага шоу-балета пад дажджом "Эрас" можна будзе ўбачыць у нядзелю ў вялікай зале КЗ Мінск. Пакажуць новую праграму, па словах арганізатараў, з захапляльным сюжэтам, багаццем дэкарацый, жывым дажджом на сцэне падчас спектакля і высокай харэаграфіяй ад 18 танцораў. Уваходны квіток каштуе 15-40 рублёў.

На згаданай пляцоўцы Prime Hall раніцай у суботу таксама можна наведаць дзіцячае музычна-танцавальны шоу "Кукуцікі" — дыскатэку, куды дарослых пускаюць толькі ў суправаджэнні дзяцей. Пасля ўсе ахвотныя змогуць сфатаграфавацца з любімымі персанажамі. Кошт наведвання — 20-40 рублёў.

Кірмашы з дызайнерскімі рэчамі і аўтарскімі падарункамі

У Galleria Minsk ўсе выхадныя бясплатна даступны святочны марафон падарункаў ручной работы "Гарошак Маркет". Тут можна купіць арыгінальныя штучкі: упрыгажэнні са скуры, дрэва, камянёў, сталі і шкла, інтэр'ерныя дробязі і цацкі, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класах.

А гандлёвы цэнтр ARENAcity на гэтыя два дні зойме кірмаш Sarafan market, дзе акрамя аналагічнага асартыменту атрымаецца набыць дызайнерскія рэчы ад беларускіх майстроў; будуць таксама працаваць дзіцячыя аніматары. Уваход на абодва мерапрыемствы вольны.

Пяць гарадскіх фестываляў

У прасторы Ok16 у суботу разгорнецца Minsk Craft Beer Fest. У зоне бровараў размесцяцца 30 удзельнікаў з Беларусі і блізкага замежжа. У адукацыйнай пройдуць лекцыі і майстар-класы; у зоне забаў прапануюць пагуляць у настольны футбол або Mortal Kombat на прыстаўцы і пабываць на выставе карцін, а на фудкорце — ацаніць стравы амерыканскай, іспанскай, мексіканскай і другой кухні. Уваход — 15 рублёў.

У комплексе Dipservice Hall у выхадныя пройдзе жаночы фестываль Lady Fest. У розных лакацыях вядомыя бьюці-блогеры, стылісты і візажысты раскажуць аб трэндах і правядуць майстар-класы, пройдзе бьюці-маркет і модныя паказы, пачастуюць кактэйлямі і запросяць на прыемныя працэдуры, а таксама правядуць творчыя майстар-класы і сапраўдны баль. Уваход вольны.

Специалисты расскажут и покажут, как правильно наносить макияж
© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Спецыялісты раскажуць і пакажуць, як правільна рабіць макіяж

У Нацыянальнай школе прыгажосці працягнецца мінскі міжнародны фестываль-конкурс моды і мастацтва "Этна стыль". У суботу гасцей чакаюць народныя стравы, танцы, майстар-класы, жывая музыка, модныя паказы і "Этна шоу". Уваход вольны.

У пабе "Графіці" ў суботу разгорнецца "Магутны фэст" — аматарскі чэмпіянат па відэагульнях, у рамках якога можна паўдзельнічаць у магутных спаборніцтвах у самых знакамітых "файтынгах" свету. А на "Мінскі ларп-фестываль 2018" клічуць аматараў ролевых гульняў жывога дзеяння і ўсіх жадаючых паспрабаваць нешта незвычайнае.

Самыя розныя выставы

У Адміністрацыйным комплексе "Пераможцаў, 14" у суботу і нядзелю будзе даступная Міжнародная выстава "БэбіЭкспа 2018" з сямейнай кухняй, майстар-класамі, модным кутком з адзеннем і аксэсуарамі і марафонам пазнавальных гульняў. Уваход будзе каштаваць 2-3 рублі.

На "ЭкшнЭкспа" ў цэнтры "Глобус Парк" можна адкрыць сезон актыўнага адпачынку. Будзе дзейнічаць шмат пляцовак: лазертаг, дзіцячы і дарослы батуты, скаладром, лабірынт і многае іншае. А на мясцовым маркеце прапануюць набыць усё для турызму і адпачынку на прыродзе. Кошт квітка — ад 3 да 10 рублёў.

Нагадаем, у ТРЦ Galleria Minsk даступная сямейная выстава "Свет будучыні" з 40 гульнявымі зонамі (6-12 рублёў), а ў ГЦ Dana Mall — выстава Future Live з акулярамі віртуальнай рэальнасці (10-18 рублёў). У ангары Ok16 працягваецца мультымедыйная выстава-шоу "Імпрэсіянізм.LIVE" з сотняй "жывых" карцін са спецэфектамі (5-12 рублёў), а ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна можна ўбачыць жывых экзатычных матылькоў (6-10 рублёў).

Новыя фільмы

Традыцыйна ў чацвер у пракат выйшла некалькі кінапрэм'ер. Увесь ўікэнд у большасці кінатэатраў горада будуць даступныя такія карціны, як чарговая частка добра знаёмага баевіка "Таксі 5", крымінальная камедыя "Небяспечны бізнэс", іранская драма "Свіння", трылеры "Тытан" і "Кропка невяртання", а таксама анімацыйная стужка "Леанарда: Місія Мона Ліза".

У кінатэатры "Піянер" усё выхадныя — кінапаказы ў рамках Міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў Kinosmena. У суботу пакажуць сем самых рамантычных кароткаметражак, адабраных гледачамі, а ў нядзелю — восем лепшых фільмаў жахаў.

23
Тэги:
выстава, кіно, канцэрт, Фестываль, Дыяна Арбеніна, Мінск
Тэмы:
Куды пайсці ў Мінску (52)
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

12
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

49
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

49
Тэги:
Мінск, Тэатр
Тэставанне на каронавирус

Сутачная статыстыка Міністэрства аховы здароўя: на каронавірус захварэлі 1 941 чалавек

7
(абноўлена 17:25 15.01.2021)
З пачатку пандэміі інфекцыяй ў краіне заразіліся больш за 220 тысяч чалавек, тэсты на COVID-19 правялі амаль палове насельніцтва Беларусі.

МІНСК, 15 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 941 пацыент з станоўчым тэстам на каронавірус, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Выпісалася пры гэтым пацыентаў больш - 2 054. Смяротная статыстыка таксама абнавілася - за мінулыя суткі памерлі 10 чалавек.

Усяго з пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі захварэлі 221 604 чалавекі, а ачунялі 204 500 пацыентаў. Памерлі за гэты час ўжо 1 564 беларусы.

Айчынныя лабараторыі за мінулыя 24 гадзіны выканалі 24 888 тэстаў, а ўсяго ў краіне правялі 4 216 095 тэстаў на каронавірус.

Нагадаем, сутачны рэкорд па колькасці выпадкаў захворвання у Беларусі быў зарэгістраваны 12 снежня 2020 года – тады на COVID-19 захварэлі 1 975 чалавек.

Масавая вакцынацыя ад каронавіруса праходзіць у Беларусі з 29 снежня. Першымі прышчапляюць людзей з групы рызыкі: медыкаў, педагогаў і іншых. На наступным тыдні ў краіне завершыцца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спутник V", пасля чаго вакцынацыя медыкаў працягнецца.

Усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19