Дыскатэка, архіўнае фота

Айвазоўскі і тур на Viva Braslav: куды пайсці 30 ліпеня 3 жніўня ў Мінску

23
(абноўлена 17:52 30.07.2018)
Аўтобусны тур на вялікі фестываль Viva Braslav, апошні шанец убачыць палотны Айвазоўскага і шмат кіно - самае цікавае на будучым тыдні.

Па папярэдніх прагнозах, тэмпература ў будні будзе падымацца да +25..27°C, але ў любы з дзён могуць ісці дажджы і грымець навальніцы. На тыдні можна зазірнуць на завяршальныя экскурсіі па палотнах Айвазоўскага, два гастранамічныя фестывалі, кінапаказы і не толькі. Шукайце ў традыцыйнай падборцы мерапрыемстваў Sputnik цікавыя падзеі 30 ліпеня — 3 жніўня.

Аўтобусны тур на фестываль Viva Braslav

Адзін з самых маштабных беларускіх фэстаў разгорнецца ў Браславе ўжо ў будучыя выхадныя: сёлета тут выступяць Alekseev, Б'янка, Inteligency, Іван Дорн, "Мальбэк и Сюзанна", Арцём Півавараў, Сяргей Бабунец, NIZKIZ і не толькі, будзе працаваць мноства інтэрактыўных зон.

На мерапрыемства штогод з'язджаюцца прыхільнікі з розных куткоў рэспублікі, у прыватнасці, з Мінска. Менавіта для іх ужо ў пятніцу будзе арганізаваны аўтобусны тур: гасцей прапаноўваюць давезці да месца, засяліць на два дні ў кемпінг, двойчы накарміць і падзяліцца пасля фестывалю эмацыйнымі фота. Кошт пытання — каля 125 рублёў.

У музеі развітваюцца з палотнамі Айвазоўскага

На тыдні выстава палотнаў знакамітага марыніста Івана Айвазоўскага падыходзіць да заканчэння. Па такім выпадку ў Мастацкім музеі падрыхтавалі некалькі "развітальных" мерапрыемстваў.

У чацвер тут пройдзе зборная экскурсія "Айвазоўскі з калекцыі Лідзіі Русланавай у НММ", патрапіць на якую можна толькі па папярэднім запісе. А ў пятніцу 3 жніўня ў зале адной карціны будзе гучаць музыка ў выкананні Applepicker.

Канцэрт афра-брытанскай джазавай зоркі

У сераду і чацвер у сталічным джаз-клубе Палаца Рэспублікі ўпершыню выступіць афра-брытанская джазавая дзіва Рэнэ Рэйн. Шоу складаецца з лепшых песень соўл-джаза, джаз-рока, эйсід-джаза і класікі. Рэйн выйдзе на сцэну з групай з пяці музыкаў, у складзе якой саксафон, клавішныя, гітара, фэндэр-джаз-бас і барабаны. Кошт квітка — ад 20 да 100 рублёў.

Два гастранамічныя фестывалі

У сталіцы стартаваў чарговы гастранамічны фестываль: яшчэ амаль два тыдні ў рамках Food-A-Fest у дваццаці сталічных кафэ і рэстаранах частуюць смачнасцямі, якія будуць прадстаўлены на фуд-корце вялікага фестывалю A-Fest, запланаванага ў Лошыцкім парку на 11 жніўня. Каштуюць сэты ад 8 рублёў.

Акрамя таго, працягваецца ўжо традыцыйны для сталіцы Gastrofest. Street Food: на стаянцы фудтракаў "Пясочніца" ўсё яшчэ можна з'есці дэгустацыйны сэт любога з 16 удзельнікаў па адзінай цане ў 7 рублёў.

Майстар-клас па танцах на даху паркінга ГЦ

На даху паркінга гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk кожную сераду праводзяць танцавальныя майстар-класы — навучаюць гасцей прафесійныя інструктары адной са сталічных школ.

У будучую сераду 1 жніўня запрашаюць на занятак танцам хастл. Не трэба ні плаціць, ні рэгістравацца, і нават прыйсці можна без пары — пазнаёміцеся проста на месцы.

Кіно: паказы пад адкрытым небам, навінкі, рэтрастужкі

Традыцыйна ў чацвер у пракат выходзяць кінапрэм'еры. З 2 жніўня будуць даступныя фэнтэзі "Крыстафер Робін", баявік "Судная ноч. Пачатак", крымінальная драма "Кодэкс Готты", трылер "Шпіёнская гульня" і фантастычная стужка "Планета звяроў".

У рамках праекта Cinemascope ў кінатэатры "Ракета" на тыдні будуць даступныя розныя кінастужкі: у іх ліку камедыя Вудзі Алена "Пурпурная ружа Каіра" (1985), а таксама драмы "Сціплае абаянне буржуазіі" (1972) Луіса Бунюэля, "Інтымны дзённік" (1995) Пітэра Грынуэя і "Кожны за сябе, а бог супраць усіх" (1974) Вернера Херцага.

Кинозал, архивное фото
© Sputnik Марина Серебрякова
Кінатэатр, архіўнае фота

Ва ўнутраным дворыку Музея-майстэрні З. І. Азгура працягваюцца летнія кінапаказы пад адкрытым небам у рамках праекта Cinemascope #shhh: кіно паказваюць у асаблівых бесправадных навушніках. Бярыце з сабой плед і 5 рублёў за сеанс. У аўторак 31 ліпеня можна ўбачыць карціну "Завадны апельсін" Стэнлі Кубрыка (1971), а ў чацвер 2 жніўня — "Шэрбурскія парасоны" Жака Дэмі (1964).

А ў Музеі гісторыі беларускага кіно працягваецца рэтраспектыва, прысвечаная Кіры Муратавай: у сераду тут пакажуць кінастужку "Чэхаўскія матывы", а ў пятніцу — "Наладчык".

Бясплатна ў "Корпусе": кіно і лекцыі

У культурным цэнтры "Корпус" у буднія дні мінчанам прапаноўваюць наведаць некалькі бясплатных мерапрыемстваў. Па панядзелках тут слухаюць нянудныя лекцыі ў выкананні розных цікавых людзей (30 ліпеня будзе "Адна лекцыя пра ўсю фатаграфічную кампазіцыю" ад Ягора Войнава).

А па серадах ў цэнтры можна бясплатна паглядзець кіно ў рамках праекта KinoKORPUS: выбіраюць выпадковыя фільмы, "са скрынкі", а пасля — нават прапануюць іх абмеркаваць.

23
Тэги:
мерапрыемствы, кіно, канцэрт, Беларусь
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

23
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

23
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Гуканне вясны

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на таямнічае Гуканне вясны

27
(абноўлена 18:17 25.03.2021)
Наведвальнікаў свята чакаюць старажытныя гукальные песні, шматлікія майстар-класы, абрадавыя гульні і вясеннія карагоды.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!

З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.

Гуканне вясны
© Sputnik Альфрэд Мікус
Саламяная птушка - сімвал абуджэння прыроды!

Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.

Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.

А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.

Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!

А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

27
Тэги:
карагод, Гульні, песні, свята, Гуканне вясны, Дудуткі, Музейны комплекс "Дудуткі"
Праасвяшчэнны Круціцкі і Каломенскі, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі Павел

Экс-кіраўніка БПЦ мітрапаліта Паўла перавялі на новую работу

15
(абноўлена 09:53 17.04.2021)
Мітрапаліт Павел абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія, які нязменна кіраваў маскоўскімі прыходамі амаль 44 гады.

МІНСК, 18 кра – Sputnik. Новым кіраўніком падмаскоўных парафій стане былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел (Панамароў), дадзенае рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы.

У жніўні мінулага года мітрапаліт Павел быў адпраўлены на кубанскую кафедру, а на яго месца быў прызначаны епіскап Веніямін.

Рашэннем Святога Сінода ад 25 жніўня 2020 года мітрапаліт Павел быў вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з выказваннем падзякі за панесеныя працы, і прызначаны мітрапалітам Кацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.

А рашэннем Святога Сінода ад 15 красавіка 2021 года мітрапаліт Павел прызначаны Праасвяшчэнным Круціцкім і Каломенскім, Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі, пастаянным членам Святога Сінода, з вызваленнем ад кіравання Кацярынадарскай епархіяй.

Такім чынам, ён абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія (Паяркава), які напярэдадні па асабістай просьбе быў адпраўлены на супакой у сувязі з узростам і станам здароўя. Падмаскоўнымі прыходамі ён кіраваў амаль 44 гады і да гэтага часу быў найстарэйшым з правячых архірэяў РПЦ.

Мітрапаліт Павел на пасаду кіраўніка БПЦ быў прызначаны 25 снежня 2013 года пасля таго, як мітрапаліт Філарэт, які кіраваў БПЦ больш за 20 гадоў, пайшоў на пенсію па ўзросце.

Першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця. Сінод БПЦ прыняў рашэнне аб увекавечанні яго памяці, для гэтага створана спецыяльная Мемарыяльная камісія. Яе ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
работа, Мітрапаліт Павел, мітрапаліт, БПЦ, экс-кіраўнік