Вогненае шоу, архіўнае фота

Конкурс рыбаловаў, канцэрт і вогненае шоу: як Зэльва будзе святкаваць 760-годдзе

17
(абноўлена 18:51 22.08.2018)
Якія яшчэ актыўнасці чакаюць гасцей двухдзённага свята, чытайце ў афішы Sputnik.

Гарадскі пасёлак Зэльва, дакладней, населены пункт, які быў калісьці на яго месцы, упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1258 годзе – менавіта ад гэтай даты мясцовыя жыхары адлічваюць сваю гісторы. Круглую дату ў Зэльве будуць святкаваць два дні: 23 і 24 жніўня.

Так, той, хто жадае бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй гарадскога пасёлка, можа ў чацвер наведаць навуковую канферэнцыю "Гістарычная спадчына Зэльвы – погляд з сучаснасці", якая адбудзецца ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы і працягнецца з 12:00 да 16:00.

Асноўныя мерапрыемствы жыхароў і гасцей гарадскога пасёлка чакаюць у пятніцу.

Святочная рыбалка

З 08:00 па 15:00 на Зэльвенскім вадасховішчы чакаюць жадаючых паспаборнічаць у лоўлі рыбы. Акрамя адкрытага раённага спаборніцтва "Рыбаловы" там пройдзе першынство Гродзенскай вобласці па лоўлі рыбы летняй вудой.

Удочка и улов, архивное фото
© Sputnik Анна Соколова
Вуда і ўлоў, архіўнае фота

Выставы і пленэр

З 12:00 у цэнтральным скверы на рамеснай пляцоўцы адкрыецца фотагалерэя знакамітых землякоў Зэльвеншчыны "Алея землякоў", якая будзе працаваць да сямі вечара. А з часу да шасці можна будзе набыць нешта на памяць пра свята на выставе-продажы народных майстроў, паўдзельнічаць у майстар-класах і наведаць выставу-конкурс работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сярод арганізацый і ўстаноў пасёлка "Творчая фантазія".

Слуцкія паясы -2017
© Sputnik Альфрэд Мікус
Сувеніры, архіўнае фота

З 13:00 да 17:00 там жа пройдзе раённы пленэр-конкурс "Эцюды Зэльвеншчыны".

Свята спорту

У Зэльве таксама адбудзецца сапраўднае свята для аматараў футбола. На стадыёне "Колас" з 15:00 да 17:00 можна будзе пазаўзець за нашых, якія будуць змагацца з камандай з Польшчы.

Тэатралізаваны выступ, канцэрт і фаершоу

Асноўныя мерапрыемствы свята разгорнуцца на цэнтральнай пляцоўцы – галоўнай плошчы гарадскога пасёлка. З 12 па 17 гадзін там можна будзе паўдзельнічаць у буккросінгу і наведаць кніжныя выставы. На працягу гадзіны з часу да двух паэтаў і спевакоў запрашаюць паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы верш і песню пра Зэльву, а з 14:00 – 15:30 – усіх жадаючых паслухаць вершы вядомых паэтаў-землякоў.

Тэатралізаванае адкрыццё свята, прысвечанага 760-годдзю Зэльвы, адбудзецца ў 19:00, пасля чаго пройдзе цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў працы. А восьмай гадзіне пачнецца канцэрт з удзелам аматарскіх калектываў Зэльвы і Гродзенскай вобласці, а ў 20:40 на сцэну выйдуць група ByCity і барабаншчыкі з Мінска.

У 22:00 адбудзецца вогненае шоу, і свята завяршыццца дыскатэкай з удзелам кавер-групы "Огонек Бэнд".

17
Тэги:
Зэльва, Беларусь
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

24
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

24
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Гуканне вясны

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на таямнічае Гуканне вясны

27
(абноўлена 18:17 25.03.2021)
Наведвальнікаў свята чакаюць старажытныя гукальные песні, шматлікія майстар-класы, абрадавыя гульні і вясеннія карагоды.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!

З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.

Гуканне вясны
© Sputnik Альфрэд Мікус
Саламяная птушка - сімвал абуджэння прыроды!

Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.

Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.

А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.

Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!

А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

27
Тэги:
карагод, Гульні, песні, свята, Гуканне вясны, Дудуткі, Музейны комплекс "Дудуткі"
Праасвяшчэнны Круціцкі і Каломенскі, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі Павел

Экс-кіраўніка БПЦ мітрапаліта Паўла перавялі на новую работу

17
(абноўлена 09:53 17.04.2021)
Мітрапаліт Павел абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія, які нязменна кіраваў маскоўскімі прыходамі амаль 44 гады.

МІНСК, 18 кра – Sputnik. Новым кіраўніком падмаскоўных парафій стане былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел (Панамароў), дадзенае рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы.

У жніўні мінулага года мітрапаліт Павел быў адпраўлены на кубанскую кафедру, а на яго месца быў прызначаны епіскап Веніямін.

Рашэннем Святога Сінода ад 25 жніўня 2020 года мітрапаліт Павел быў вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з выказваннем падзякі за панесеныя працы, і прызначаны мітрапалітам Кацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.

А рашэннем Святога Сінода ад 15 красавіка 2021 года мітрапаліт Павел прызначаны Праасвяшчэнным Круціцкім і Каломенскім, Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі, пастаянным членам Святога Сінода, з вызваленнем ад кіравання Кацярынадарскай епархіяй.

Такім чынам, ён абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія (Паяркава), які напярэдадні па асабістай просьбе быў адпраўлены на супакой у сувязі з узростам і станам здароўя. Падмаскоўнымі прыходамі ён кіраваў амаль 44 гады і да гэтага часу быў найстарэйшым з правячых архірэяў РПЦ.

Мітрапаліт Павел на пасаду кіраўніка БПЦ быў прызначаны 25 снежня 2013 года пасля таго, як мітрапаліт Філарэт, які кіраваў БПЦ больш за 20 гадоў, пайшоў на пенсію па ўзросце.

Першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця. Сінод БПЦ прыняў рашэнне аб увекавечанні яго памяці, для гэтага створана спецыяльная Мемарыяльная камісія. Яе ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
работа, Мітрапаліт Павел, мітрапаліт, БПЦ, экс-кіраўнік