"Вераснёвая ноч" у Мастацкім: музей запрашае на свята Дня горада Мінска

© Sputnik / Виктор ТолочкоМастацкі музей Беларусі
Мастацкі музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шмат цікавых выстаў і лекцый падрыхтаваў музей да штогадовага мерапрыемства.

МІНСК, 3 вер – Sputnik. Традыцыйная акцыя "Вераснёвая ноч", якая штогод праходзіць у рамках святкавання Дня горада Мінска, адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі 8-9 верасня, паведамілі Sputnik у музеі.

Карціна за аўтарствам Восіпа Любіча - Sputnik Беларусь
Яшчэ адна карціна Восіпа Любіча папоўніла калекцыю Мастацкага музея

Госці мерапрыемства, якое будзе праходзіць з 13:00 да 23:00, даведаюцца пра ХХ стагоддзе у мастацтве.

Арганізатары акцыі прапануюць пачаць навучальны год з "Урокаў авангарда" і даведацца пра эксперыменты, якія аказалі сур’ёзны ўплыў на развіццё ўсёй візуальнай культуры.

У вестыбюлі галоўнага корпусу ў 13:00 пачне працаваць выстава вынікаў конкурсу дзіцячага малюнка "Малая радзіма вачыма дзяцей", а праз гадзіну гасцей запрашаюць на першы паверх, дзе адбудзецца аўтарская экскурсія ў рамках выставачнага праекта "Ізраіль Басаў. Прамудрасць збудавала сабе дом…" з куратарам Кацярынай Ізафатавай, загадчыкам аддзела сучаснага беларускага мастацтва.

Шмат музыкі і колеру: як прайшла Ноч музеяў у Мастацкім - Sputnik Беларусь
Відэа
Шмат музыкі і колеру: як прайшла Ноч музеяў у Мастацкім

У 15:00 наведвальнікаў музея ў галерэе галоўнага корпусу чакае творчая сустрэча з беларускім мастаком Віктарам Альшэўскім на адкрыцці новага арт-праекта "Кропка адліку", а ў 16:45 у новым корпусе пачнецца лекцыя пра жыццё і творчасць Надзеі-Хадасевіч Лежэ ў рамках выставы яе твораў, якая будзе працаваць там жа. Таксама ў новым корпусе адбудзецца выстава "Сусвет Язэпа Драздовіча".

Жадаючым паслухаць імправізацыі на этнічных бамбукавых і класічных флейтах, а таксама класічную музыку ў выкананні Андрэя Антара варта застацца ў новым корпусе да 19:45, а жадаючым даведацца пра вытокі авангарда ў мастацтве мадэрнізму – перайці ў галоўны корпус, дзе а 18:00 і а 20:00 пройдуць лекцыі Мікіты Моніча.

На чацвёртым паверсе галоўнага корпуса пакажуць відэаінсталяцыі пра Мінск, а ўвечары, у 18:30, у зале сучаснага беларускага мастацтва адбудзецца экскурсія вядучага навуковага супрацоўніка музея Вольгі Архіпавай пра гісторыю і асаблівасці беларускага авангарда.

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей больш нельга наведаць бясплатна

А 21-й гадзіне ў галоўным корпусе выступіць тэатр танца "Альтана", а ў 22:00 танцмастак Валерыя Хрыпач прадставіць фрагменты з новай пастаноўкі "Паміж простым і складаным".

На знешняй пляцоўцы музея з 20:00 да 21:45 будзе граць JJ.OK – сольны праект гітарыста Яўгена Зыковіча. Таксама ў музеі можна будзе намаляваць карціну на абсалютна чорным палатне і забраць яе з сабой на памяць.

У нядзелю, 9 верасня, свята ў музее працягнецца модным паказам, дзіцячым пленэрам, выставамі і лекцыямі.

Кошт квітка ў святочныя выхадныя складае: 7 рублёў (дарослы), 3 рублі (школьны, студэнцкі).

Кошт увахода на адкрыццё арт-праекта "Кропка адліку" (15:00): 3 рублі (школьны, студэнцкі); 7 рублёў (дарослы).

Стужка навiн
0