Гарбузы на Хэлоўін, архіўнае фота

Рак: фестываль "Хэлоўін" сёлета будзе ў стылі постапакаліпсіса

8
(абноўлена 16:26 17.10.2018)
Арганізатар фестываляў беларускай культуры, кіраўнік экстрым-тэатра "Берсерк" Аляксандар Рак распавёў, хто выступіць на фестывалі "Хэлоўін" і чаго чакаць ад свята ў гэтым годзе.

МІНСК, 18 кас - Sputnik. Фестываль "Хэлоўін", які ў гэтым годзе пройдзе 31 кастрычніка ў клубе "Бруге", прыме музыкаў з Украіны і будзе прысвечаны тэматыцы постапакаліпсіса, пра гэта расказаў падчас сустрэчы з журналістамі ў МПЦ Sputnik Беларусь арганізатар фестываляў беларускай культуры, кіраўнік экстрым-тэатра "Берсерк" Аляксандр Рак.

Постапакаліптычны карнавал

"У першую чаргу, гэта музычны фестываль, у якім будуць удзельнічаць у гэтым годзе дзевяць каманд: у тым ліку беларускія гурты "Племя", "Эвтаназия", украінскі "Sinoptik", - растлумачыў ён.

Арганізатары імкнуцца рэалізаваць паўнавартасны карнавал, таму яны выбралі агульную тэматыку мерапрыемства, у гэтым годзе яна будзе прысвечана свету постапакаліпсіса. "Будзе спецыяльнае афармленне памяшкання клуба, каля 20 аніматараў будуць адыгрываць персанажаў з фільмаў, узаемадзейнічаючы з гледачом. Будуць адбывацца гладыятарскія баі паміж каскадзёрамі на адмысловай арэне", - пералічыў актыўнасці Рак.

На фэсце выступяць артысты этнастудыі "Кетры". Іх шоу звязана з трайблам і шаманскай культурай.

"На свяце будуць ёгі, якія робяць няўяўныя рэчы са сваім целам", - распавёў арганізатар "Хэлоўіна".

Па словах Рака, цяпер "Хэлоўін" - гэта дзецішча сусветнай поп-культуры, якая стварыла пэўныя стэрэатыпы пра гэтае свята. "У нас жа будзе фестываль усялякіх старых добрых традыцый ад сапраўднага Хэлоуіна", - паабяцаў ён.

Этнаметал з Афрыкі

Адны з хэдлайнераў фестывалю - гурт "Племя". Выступленні артыстаў заўсёды ператвараюцца ў маляўнічыя шоу.

Протадыякан Андрэй Скробат
© Photo : из личного архива Андрея Скробота

"Стылістыка ў нас зусім эклектычная - гэта метал, пабудаваны на базе этнічных матываў. Мы выкарыстоўваем афрыканскую музыку, тое, што малавядома ў нашых шыротах. Аснову яе складае рытм і не проста гучанне, а элемент шаманізму, падобны да транса. Выкарыстоўваюцца флейты, барабаны, на запісе выкарыстоўваюцца любыя інструменты, якія гучаць незвычайна - хангі, сітара. Мы эксперыментуем шмат, стараемся прыўнесці ў свой выступ элементы шоу", - распавёў музыка гурта Віталь Бараўкоў.

Паводле яго слоў, музыкі "Племя" пастараюцца здзівіць гледачоў фестывалю і выкарыстаць усе магчымыя элементы шоу.

"Акрамя таго, будуць прадстаўлены некалькі песень з нашага другога, які рыхтуецца да выхаду альбома", - прыадчыніў таямніцу Бараўкоў.

Поўную версію размовы з арганізатарамі фестывалю глядзіце на YouTube-канале Sputnik.

8
Тэги:
Аляксандр Рак, Экстрым-тэатр "Берсерк"
Каментары