Калі не сядзіцца дома: куды пайсці 1 студзеня 2019 у Мінску

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкДзед Мароз і дзяўчынка, архіўнае фота
Дзед Мароз і дзяўчынка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навагодні аўтобус, фестываль ля Палаца спорту, спектаклі для дзяцей і тэматычнае шоу з дэльфінамі - самае цікавае ў першы дзень новага года.

У першы дзень года ў Мінску будзе ісці снег і, магчыма, дождж, а тэмпература паветра складзе толькі + 1°С. Калі раптам у гэты дзень вам не сядзіцца дома, у горадзе праходзіць мноства мерапрыемстваў: фестываль-кірмаш каля Палаца спорту, шоу і спектаклі для дзяцей, паказы свежага кіно і не толькі. Шукайце ў традыцыйнай падборцы Sputnik самыя цікавыя падзеі 1 студзеня.

"Калядны Кірмаш" каля Палаца спорту

Адзін з галоўных калядных фестываляў у Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту працягнецца да сярэдзіны студзеня, будзе ён працаваць і ў першы дзень новага года. Акрамя вялікай прыбранай ёлкі госці знойдуць тут 20 гандлёвых шале з сувенірамі, фудкорт з зімовымі смачнасцямі і цёплымі напоямі, фотазону, навагоднюю пошту. Запланавана забаўляльная праграма.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзед Мароз на Калядным кірмашы ў Мінску
Калі не сядзіцца дома: куды пайсці 1 студзеня 2019 у Мінску - Sputnik Беларусь
Дзед Мароз на Калядным кірмашы ў Мінску

Навагодняе шоу з дэльфінамі

У сталічны дэльфінарый "Нема" аж да 7 студзеня клічуць на дзённае навагодняе шоу з дэльфінамі. Гасцям абяцаюць займальны казачны выступ з галоўнымі героямі, - дэльфінамі, марскімі коцікамі, марскім ільвом, - а таксама Дзедам Марозам і Снягуркай, песнямі і танцамі. Кошт наведвання - 25 рублёў.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў парку

Калі ў мінулым годзе ў вас не атрымалася наведаць рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў сталічным парку "Дрымлэнд", яна будзе працаваць і ў першай палове студзеня 2019-га. Намечана паўтарагадзінная праграма з аніматарамі, а з 16:00 тут пачынае працаваць прыгожы Парк чароўных ліхтароў. Кошт наведвання - 40 рублёў на сям'ю з трох чалавек.

Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску - Sputnik Беларусь
Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску

Навагодні аўтобус

Па Мінску да 7 студзеня ў рамках праекта Minsk City Tour ў пошуках дзеда Мароза будзе курсіраваць святочны аўтобус. Вандроўцы змогуць не толькі вывучыць горад, але і паўдзельнічаць у конкурсах і пад'есці ласункаў. Абыйдзецца забаўка ў 35 рублёў.

Дзіцячае свята на скаладроме

У цэнтр развіцця дзяцей Star Kids клічуць тых, хто стаміўся ад традыцыйных навагодніх ёлак - на свята з інтэрактыўным квэстам прама на скаладроме. Абяцаюць шмат лажання, рухомыя гульні, квэст, салодкія прызы і не толькі. Кошт удзелу - 30 рублёў.

Галоўныя ёлкі краіны

У Палацы рэспублікі працягваюцца галоўныя ёлкі краіны - тут усё яшчэ можна паглядзець музычныя казкі "Формула дабра" і "Як стаць Снягуркай". Дарэчы, шоу для дзяцей з інтэрактывам і карагодамі праходзяць і ў многіх іншых культурных аб'ектах сталіцы.

© Sputnik / Виктор ТолочкоГалоўная ёлка каля Палаца рэспублікі
Калі не сядзіцца дома: куды пайсці 1 студзеня 2019 у Мінску - Sputnik Беларусь
Галоўная ёлка каля Палаца рэспублікі

Новае кіно

Пры жаданні выбрацца з дому пасля навагодняй ночы, але ў не занадта люднае і ўрачыстае месца, можна схадзіць у кіно: 1 студзеня ў большасці кінатэатраў Мінска будуць даступныя дзве свежыя анімацыйныя стужкі "Снежная Каралева: Залюстроўе" і "Тры волата і Спадчынніца прастола", а таксама фантастычная стужка "Доктар Хто: Рашэнне".

Стужка навiн
0