Купалле ў Александрыі

Як Александрыя адзначыць Купалле-2019?

7
(абноўлена 12:31 05.07.2019)
Беларусаў чакае двухдзённае свята: арганізатары запланавалі сюрпрызы, забавы і выступы вядомых артыстаў.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Купаллю, пройдуць па ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Традыцыйны фестываль "Александрыя збірае сяброў - 2019" не стане выключэннем: на малой радзіме прэзідэнта Беларусі свята пройдзе на працягу двух дзён - з 6 па 7 ліпеня.

Праграма святочных мерапрыемстваў у Александрыі - у афішы Sputnik.

Рэспубліканскае свята традыцыйна разгорнецца ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна і будзе доўжыцца на працягу двух дзён: 6 і 7 ліпеня.

У суботу, 6 ліпеня свята пачнецца а 14-й з працы тэматычнага экскурсійнага маршруту, гандлёвых радоў, кафэ, выставачных і забаўляльных пляцовак і святочнага кірмашу. Таксама госці свята змогуць наведаць клас, у якім вучыўся беларускі прэзідэнт і паглядзець на цыркавое прадстаўленне.

У 14:00 на малой канцэртнай пляцоўцы пачнецца канцэртная праграма пры ўдзеле творчых калектываў з усіх рэгіёнаў Беларусі. А 18-й тут жа пройдзе афіцыйная цырымонія адкрыцця свята, якая працягнецца канцэртам і дэманстрацыйнымі палётамі самалётаў і парашутыстаў.

Яшчэ адной лакацыяй свята стане пляцоўка народнай творчасці і творчасці маладых. Тут, з абеду і да вечара запланавана музычная праграма, конкурс "Міс Купалінка" і іншыя актыўнасці.

Грандыёзны гала-канцэрт пры ўдзеле замежных і айчынных выканаўцаў пачнецца ў 21:30 на галоўнай пляцоўцы горада. Свае кампазіцыі выканаюць Леў Лешчанка, Ціна Караль, Аляксандр Саладуха, Алёна Ланская і іншыя зоркі. Першы святочны дзень завершыцца яркім лазер-шоу і феерверкам.

7 ліпеня свята працягнецца на тых жа лакацыях. У 11:00 на галоўнай канцэртнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў аграпрамысловага комплексу вобласці, а ў 14:00 на сцэне выступіць заслужаны калектыў "Сябры". На малой пляцоўцы першыя гукі музычнай і танцавальнай праграм прагучаць у 15:20.

Прыхільнікі правільнага харчавання і актыўнага ладу жыцця змогуць наведаць адмысловыя майстар-класы, якія пачнуцца ў 11:00 на пляцоўцы народнай творчасці. Там жа адбудзецца маладзёжны квэст, фестываль фарбаў і канцэрт бардаўскай песні.

Другі святочны дзень завершыцца ў 00:00 - на малой пляцоўцы адбудзецца маштабная дыскатэка пры ўдзеле артыстаў і беларускіх ды-джэяў.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
Купалле, Александрыя