Наш Грунвальд 2018

Рыцарскія баі і шмат музыкі: што пакажуць на фестывалі "Наш Грунвальд-2019"

28
(абноўлена 13:50 11.07.2019)
Самай відовішчнай кропкай свята традыцыйна стане рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы.

Фестываль "Наш Грунвальд " праходзіць у Беларусі ўжо адзінаццаць год запар. Арганізатары – экстрым-тэатр "Берсерк" – пастаянна радуюць наведвальнікаў яркімі відовічшамі і шматлікімі актыўнасцямі. На гэты раз свята рыцарства не стане выключэннем.

Праграму фестываля "Наш Грунвальд – 2019" чытайце ў афішы Sputnik.

Урачыстае адкрыццё фестываля запланавана на 21 ліпеня. У 10 гадзін раніцы адбудзецца прадстаўленне ваенна-гістарычных клубаў, якія будуць удзельнічаць у свяце. Плануецца, што "Наш Грунвальд - 2019" прыме 500 рэканструктараў з Беларусі, Расіі і краін Еўропы.

У першы дзень наведвальнікаў чакаюць бітвы рыцарскіх атрадаў, турнір лучнікаў, тактычныя бугурты і пешы рыцарскі турнір для рыцараў і навічкоў. Галоўнай падзеяй фестываля стане рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы – самай маштабнай бітвы сярэднявечнай Еўропы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года.

За музычнае суправаджэнне свята ў першай палове дня будуць адказваць музычныя калектывы "Хмельны Вiр", "Aratseya", "Nevrida", "Бельфiорэ" "Нямiга" і іншыя.

Увечары на галоўнай сцэне іх заменяць беларускія гурты "Стары Ольса", "Folcore","Aillion", рускія – "ЭПИДЕМИЯ", "МЕЛЬНИЦА", госці з Ірландыі "CRUACHAN" і Германіі "WIZARD".

Напрацягу ўсяго фэста на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" будуць працаваць кірмаш і горад майстроў. Усе жадаючыя змогуць навучыцца страляць з лука, прымерыць даспехі і пагуляць у старадаўнія ігры і конкурсы.

22 ліпеня у праграме фестываля "Наш Грунвальд - 2019" – унікальны поўнакантактны конны турнір у дзвюх дысцыплінах XV стагоддзя, турнір алебардыстаў, бугурты і фінал турніра лучнікаў. Варта адзначыць, што конныя турніры такога ўзроўню праходзяць на фестывалях толькі ў некалькіх краінах свету.

Чытайце таксама:

28
Тэги:
Экстрым-тэатр "Берсерк", Музейны комплекс "Дудуткі", Наш Грунвальд

Афiша