Сярэднявечны рыцар

Квэсты, музыка і відовішчныя баі: чым здзівіць "Рыцарскі фэст" у Мсціслаўлі

47
(абноўлена 09:14 23.07.2019)
Чакаецца, што на фестывалі выступяць беларускія гурты "Стары Ольса", "Літы талер" і украінскі FRAM.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Свята сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст-2019" пройдзе ў Мсціслаўлі 2-3 жніўня, паведамілі ў мясцовым райвыканкаме.

У праграме фестываля, які пройдзе ў дванаццаты раз – рыцарскія турніры, турніры лучнікаў, штурм і спальванне замка, вогеннае шоу, конныя прадстаўленні, сярэднявечныя квэсты, майстар-клас па сярэднявечных танцах і вялікая колькасць розных забавак.

Чакаецца, што на фестывалі выступяць беларускія гурты "Стары Ольса", "Літы талер" і украінскі FRAM.

Дзяцей арганізатары запрашаюць на анімацыйную праграму "Сярэднявечныя забавы", дзе юныя кавалеры і дамы змогуць патанчыць пад адмысловую музыку і прымерыць даспехі.

Для тых, хто паспее стаміцца ад сярэднявечнай тэматыкі арганізатары падрыхтавалі квэст-гульню "На службе пажарнай", экспазіцыю "Старонкі гісторыі пажарнай службы" і выставу "Насякомыя з кнігі рэкордаў Гінэса". І калі на першую запрашаюць толькі дзяцей 7-12 гадоў, то астатнія спадабаюцца наведвальнікам усіх узростаў. На выставе насякомых абяцаюць паказаць начных матылькоў, жука-галіяфа і самага вялікага жука планеты, а ў экспазіцыі, прысвечанай пажарнай справе запашаюць паглядзець на Мсціслаўль з вышыні птушынага палёту.

47
Тэги:
Фестываль, Мсціслаў

Афiша