Нясвіжскі замак

Легальная кантрабанда і вучоныя сабакі: у Нясвіжы зладзяць Гранд Кірмаш

34
(абноўлена 13:59 03.09.2019)
Арганізатары абяцаюць перанесці гасцей ў 20-30-ыя гады XX стагоддзя.

МІНСК, 3 вер - Sputnik. Кірмашовае свята пройдзе ў нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" 14-15 верасня, паведамілі арганізатары.

Наведвальнікаў чакае сустрэча з гаспадаром палаца князем Альбрэхтам Радзівілам і яго дачкой Эльжбетай. На свяце майстры з усёй Беларусі прадставяць кераміку, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, тканыя вырабы і шмат чаго іншага для побыту і дабрабыту. У сваю чаргу фермеры і гастраэнтузіясты будуць частаваць свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, незвычайнымі марынадамі, травянымі гарбатамі і салодкімі прысмакамі для дзяцей і дарослых.

У праграме чакаецца  рэтра-этна-эксклюзівы ад пана Мар’я Янушкевіча і легальная кантрабанда напояў ад мясцовых і амерыканскіх бутлегераў, а таксама майстар-класы, аўкцыёны, вучоныя сабакі і атмасферныя фотазоны, музычная праграма ад Віктара Шалкевіча і квэст кантрабандыстаў.

Свята адбудзецца ў цэнтральнм двары Палацавага ансамблю.

Чытайце таксама:

34
Тэги:
Радзівілы, Кірмаш, Нясвіж
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

44
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

44
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Самалёт Белавія ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

"Белавія" працягнула прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках

0
(абноўлена 17:47 14.08.2020)
Беларуская авіякампанія падоўжыла прыпыненне рэйсаў ва ўсе гарады Расіі і Грузіі з-за абмежаванняў, звязаных з каронавірусам.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" працягнула прыпыненне некаторых рэйсаў, паведаміла прэс-служба перавозчыка ў пятніцу.

Пакуль самалёты беларускага перавозчыка не лётаюць па наступных напрамках:

  • Вена - па 15 жніўня
  • Рыга - па 16 жніўня
  • Ларнака - па 31 жніўня
  • Ашхабад - да 1 верасня
  • ва ўсе пункты Расіі - па 21 жніўня (Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад па 24 кастрычніка)
  • ва ўсе пункты Грузіі - па 31 жніўня.

Пасажырам нагадалі, што яны могуць здаць набытыя раней квіткі ці змяніць дату вылету да 30 сакавіка 2021 года.

Цяперашняй вясной з-за распаўсюджвання каронавіруса многія краіны пачалі зачыняць свае межы. У сувязі з гэтым авіяперавозчыкі, у тым ліку "Белавія", былі вымушаныя адмяніць частку рэйсаў. Улетку беларуская кампанія аднавіла авіязносіны з Малдовай, Албаніяй, Украінай, Турцыяй і шэрагам іншых краін.

0
Тэги:
каронавірус, Белавія