Скрыпач Арцём Шышкоў

Сусветна вядомы беларускі скрыпач выступіць на радзіме з канцэртамі

13
(абноўлена 12:57 29.10.2019)
Арцём Шышкоў, які зараз жыве ў Германіі, падрыхтаваў для аматараў класічнай музыкі сольную праграму.

МІНСК, 29 кас - Sputnik. Віртуозны беларускі скрыпач Арцём Шышкоў выступіць у Беларусі з арыгінальнай канцэртнай праграмай, паведамілі арганізатары.

Знакаміты беларус, які зараз жыве ў Германіі, выканае на радзіме творы Генрыха фон Бібера, Іагана Себасцьяна Баха і Эжэна Ізаі. Гастрольны тур пачнецца 5 лістапада з выступа ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей Арцёма Шышкова чакаюць ў Баранавічах і толькі потым скрыпача будзе прымаць беларуская сталіца: канцэрт пройдзе 16 лістапада.

Беларус Арцём Шышкоў вучыўся ў Беларускай акадэміі музыкі і Венскім універсітэце музыкі, ён з’яўляецца лаўрэатам 16 міжнародных музыкальных конкурсаў, сярод якіх конкурс імя Каралевы Елізаветы ў Бельгіі. Скрыпач з’яўляецца частым госцем у Германіі, Бельгіі, Швейцарыі і на пряцягу многіх гадоў з’яўляецца першай скрыпкай квартэта Lipkind Quartet.

13
Тэги:
Канцэрт, Мінск

Афiша