Мінгарвыканкам распавёў, якім будзе Новы год - 2020 у Мінску

Мінгарвыканкам распавёў, якім будзе Новы год - 2020 у Мінску

33
(абноўлена 12:30 27.11.2019)
У навагоднюю ноч каля Палаца спорту адбудзецца святочны феерверк - ён запланаваны на 01:30.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Гарадскія гулянні ў навагоднюю ноч упершыню пройдуць на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце камітэта.

"У гэтым годзе вырашылі змяніць фармат і пляцоўку правядзення мерапрыемства з улікам прапаноў і меркаванняў жыхароў горада. Мы кожны год стараемся рабіць нешта новае", - растлумачыў Аляксандр Шастакоў.

Традыцыйна асноўныя гулянні праходзяць ля сталічнага Палаца спорту. Па словах прадстаўніка Мінгарвыканкама, у гэты раз маштабнае свята будзе праходзіць на Кастрычніцкай плошчы: канцэрт пачнецца за паўгадзіны да паўночы і завершыцца толькі ў 04:00 1 января. Абяцаны выступ папулярных беларускіх артыстаў і дыджэяў.

"Масавыя гулянні ў навагоднюю ноч будуць арганізаваны на 24 пляцоўках горада і завершацца ў тры-чатыры гадзіны раніцы", - дадаў Шастакоў.

Дзе глядзець салют у Новы год 2020 у Мінску?

Намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама таксама расказаў, што ў навагоднюю ноч каля Палаца спорту адбудзецца святочны феерверк - ён запланаваны на 01:30.

"Плануецца выкарыстоўваць вялікі асартымент разнастайных сучасных піратэхнічных вырабаў сусветных вытворцаў", - адзначыў Шастакоў.

Вядома таксама, што піратэхнічнае і лазернае шоу дапоўніць музычнае суправаджэнне, а працягнецца эфектнае выступленне не менш за 11 хвілін.

Ужо хутка разгорнуцца кірмашы

У розных кутках сталіцы да Новага года традыцыйна з'яўляюцца шматлікія кірмашы-продажы з сувенірамі і пачастункамі. Традыцыйны "Калядны кірмаш" адкрыецца ў Мінску 14 снежня.

Па словах Шастакова, вядомыя ўжо і лакацыі: гандлёвыя рады з'явяцца паблізу Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы. У Верхнім горадзе ладзіць кірмаш, аналагічную мінулагодняй, не плануецца.

Дзе і калі будзе шэсце Дзядоў Марозаў

Навагодняе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак пройдзе ў Мінску 28 снежня. У ім возьмуць удзел каля тысячы казачных персанажаў, а таксама прадстаўнікоў працоўных калектываў, навучэнцаў і спартсменаў.

Стартуюць у 17:00 ад плошчы Незалежнасці і пройдуць да Кастрычніцкай плошчы, дзе ўсіх мінчан чакае тэатралізаванае прадстаўленне.

33
Тэги:
Мінск, Беларусь, Новы год
Тэмы:
Новы год - 2020 (44)
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

39
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

39
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

12
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

12
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020

Шэсце, ускладанне, ветэраны: Дзень Незалежнасці адзначылі ў Мінску - відэа

0
(абноўлена 16:06 03.07.2020)
Урачыстасць стартавала з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!", у якой прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка з сынамі. Як пачалося свята ў Мінску, глядзіце на відэа Sputnik.

Дзень Незалежнасці штогод адзначаецца ў Беларусі 3 ліпеня - у гонар вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Па ўсёй краіне традыцыйна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, але найбольш значныя і маштабныя з іх праводзяцца ў беларускай сталіцы.

Урачыстасць распачалася на праспекце Незалежнасці з патрыятычнага шэсця "Беларусь памятае!". У ім бралі ўдзел сыны прэзідэнта, чыноўнікі, медыйныя асобы, актывісты і ветэраны. Аляксандр Лукашэнка сустракаў калону на Плошчы Перамогі.

Па традыцыі да падножжа манумента ўсклалі кветкі.

0
Тэги:
Мінск, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь