Sputnik Беларусь уручыў кітайскім студэнтам дыплом "За мэтанакіраванасць"

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура ўручыў акцёрам дыплом за "За творчую мэтанакіраванасць".
Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура ўручыў акцёрам дыплом за За творчую мэтанакіраванасць. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гледачам быў прадстаўлены спектакль "Ноч на Галактычнай чыгунцы" рэжысёра Цзын Сюя.

МІНСК, 2 сне — Sputnik. У рамках медыапартнерства з XIII Міжнародным фестывалем студэнцкіх і маладзёжных тэатраў "Тэатральны куфар. БДУ-2016" кіраўнік інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь Андрэй Качура ўручыў студэнцкаму тэатру "Home" Хунаньскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта (Кітай) спецыяльны прыз "За творчую мэтанакіраванасць". Студэнцкія тэатральныя калектывы з Кітая прымаюць удзел у фестывалі "Тэатральны куфар" другі раз. У гэтым годзе гледачам быў прадстаўлены спектакль "Ноч на Галактычнай чыгунцы" рэжысёра Цзын Сюя — паэтычная гісторыя пра простага кітайскага юнака, які марыў пра зоркі і галактычныя падарожжы.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУручэнне прызоў ад Sputnik Беларусь акцёрам кітайскага студэнцкага тэатра "Home"
Вручение призов от Sputnik Беларусь актерам китайского студенческого театра Home  - Sputnik Беларусь
Уручэнне прызоў ад Sputnik Беларусь акцёрам кітайскага студэнцкага тэатра "Home"

Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура адзначыў: "Sputnik рады падтрымаць адну з найбольш яркіх тэатральных падзей года ў Мінску. Мы віншуем усіх удзельнікаў фэсту "Тэатральны куфар" і жадаем ім новых творчых перамог!"

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрызы ад Sputnik на "Тэатральным куфары"
Призы от Sputnik в Тэатральным куфары - Sputnik Беларусь
Прызы ад Sputnik на "Тэатральным куфары"

"Тэатральны куфар" — штогадовы міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў з'яўляецца адным з найбольш буйнамаштабных міжкультурных праектаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2016 годзе ў фестывалі прынялі ўдзел тэатральныя калектывы прафесійных і аматарскіх моладзевых тэатраў з 14 краін свету, уключаючы Кітай, Вялікабрытанію, Ізраіль, Грузію, Літву. За ўвесь час існавання фестывалю ў ім удзельнічалі лепшыя тэатральныя студэнцкія калектывы з 45 краін свету.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Стужка навiн
0