Этнограф Ларыса Мятлеўская на радыё Sputnik Беларусь

Этнограф пра вышыванкі: адзенне твар народа

40
(абноўлена 18:04 05.07.2016)
Ларыса Мятлеўская на радыё Sputnik Беларусь – пра гісторыю і значэнні таемных знакаў беларускай вышыванкі.

Нават звычайная майка з нацыянальным прынтам можа прымусіць чалавека задумацца пра больш сур'езныя рэчы, лічыць этнограф Ларыса Мятлеўская.

"Мне падабаецца, што моладзь носіць рэчы з элементамі традыцыйнага арнаменту. Няхай нават гэта проста майка з прынтам — гэта не так ужо дрэнна.

Жыцце мяняецца, і сёння мы ўжо не можам спаць у вышываных кашулях — гэта было б дзіўна. Але дзякуючы майцы з прынтам чалавек, магчыма, зацікавіцца сваімі каранямі, сваёй культурай. І яму захочацца апрануць на свята кашулю з больш складанай, граматна падабранай сімволікай", — сказала Мятлеўская ў эфіры радыё Sputnik Беларусь.

Дзень вышыванкі ўпершыню афіцыйна адзначылі ў Беларусі 2 ліпеня, напярэдадні святкавання Дня незалежнасці. Асноўныя мерапрыемствы новага свята адбыліся ў Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту.

40
Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская, Беларусь
Тэмы:
Вышыванкі, ружы і пена ў фантане: сталіца ў Дзень Незалежнасці (5)
Каментары