Унукі маршала СССР Івана Баграмяна - Іван Баграмян і Каріна Наджарава

Унукі маршала Баграмяна амаль паўстагоддзя захоўваюць каньяк ад Жукава

8
(абноўлена 10:53 04.07.2016)
Карына Наджарава і Іван Баграмян узгадваюць на радыё Sputnik Беларусь свайго дзеда і знакамітага маршала, войскі пад камандваннем якога прымалі ўдзел у баях за вызваленне Беларусі.

На 70-годдзе маршала Баграмяна маршал Жукаў падарыў яму бутэльку французскага каньяку. Унукі Івана Хрыстафоравіч захоўваюць яе да гэтага часу.

"Ужо амаль пяцьдзесят гадоў. Рука не падымаецца ні ў каго. І не паднімецца", — усміхаюцца Карына Наджарава і Іван Баграмян.

Сяброўства Баграмяна і Жукава пачалося ў сярэдзіне 20-х гадоў у Ленінградзе, на вышэйшых кавалерыйскіх курсах камсатава, згадвааюць унукі маршала Савецкага Саюза І.Х. Баграмяна. Пазней Баграмян быў адным з нямногіх, хто падтрымліваў Жукава ў перыяд апалы.

8
Тэги:
Гісторыя, Sputnik Беларусь, Беларусь
Каментары