Лідэр прафсаюза таксістаў Цэнтр Аляксандр Стахоўскі

Лідэр прафсаюза таксістаў: апрану белую кашулю, калі падымуць тарыф

32
Аляксандр Стахоўскі распавёў радыё Sputnik Беларусь, якія патрабаванні вылучаюць сталічныя таксісты, плануючы на 29 ліпеня страйк.

Дыспетчарскія службы таксі дыктуюць кіроўцам умовы, працаваць па якіх нявыгадна, заявіў радыё Sputnik Беларусь лідэр прафсаюза таксістаў "Цэнтр" Аляксандр Стахоўскі.

Прафсаюз таксістаў "Цэнтр" прапанаваў кіроўцам таксі зладзіць выхадны 29 ліпеня, тым самым выказаўшы пратэст дыспетчарскім службам таксі супраць нізкіх тарыфаў, якія тыя, на іх думку, навязваюць перавозчыкам. Страйк пачнецца ў 7.00 і прадоўжыцца суткі, з 7 раніцы ў суботу таксісты пачнуць сваю працу ў штатным рэжыме.

"Сёння цэнаўтварэнне ў таксі нікім не рэгулюецца. Хацелася б запытацца ў дыспетчарскіх, чаму за кожны выклік мы павінны плаціць ім адзін рубель, адкуль узялася такая лічба? Мы прыйшлі на рынак зарабіць, і калі яны спрабуюць пабудаваць свой бізнэс на касцях таксістаў — гэта не зусім правільна, трэба знаходзіць кампрамісы і дамаўляцца, а то ў нас выдаткі ўсё павялічваюцца, а прыбытак — памяншаецца", — кажа Стахоўскі.

Паводле яго слоў, калі заўтра зробяць рэнтабельны тарыф, ён "апране белую кашулю і прывядзе свой аўтамабіль у ідэальны парадак".

Стахоўскі таксама прапануе абмежаваць колькасць таксі ў Мінску. "Калі пасажыр адчыняе дзверы, ён павінен быць упэўнены, што яго вязе прафесіянал", — растлумачыў ён.

Поўную версію размовы радыё Sputnik Беларусь з Аляксандрам Стахоўскім слухайце ў аўдыёзапісу.

32
Тэги:
Аўтадарожны транспарт, Sputnik Беларусь, Беларусь
Каментары