Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Алена Бялова

Бялова: на АГ-68 спартсмены трацілі прытомнасць праз куродым

14
У эксклюзіўным інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка, легендарная Алена Бялова, распавяла, як заваёўваліся залатыя медалі ў Мехіка, нягледзячы на куродым, непрытомнасць і парваныя цягліцы.

Выступаць на Алімпійскіх гульнях 1968 года ў Мехіка было вельмі цяжка праз высакагорны клімат і моцны куродым, амаль усе ўдзельнікі спаборніцтваў гублялі прытомнасць, распавяла радыё Sputnik Беларусь чатырохкратная чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў, легенда сусветнага фехтавання Алена Бялова.

"Я таксама шмат разоў губляла прытомнасць. Да таго ж трэніровачныя залы былі не вельмі добра падрыхтаваны — дарожкі там былі з гумовым пакрыццём, якое пастаянна выціралі звычайнай швабрай з мокрай анучай. І я на трэніроўцы, не паспеўшы добра размяцца, села ў шпагат. І за тры дні да спаборніцтваў парвала цягліцу сцягна", — згадвае Бялова.

Поўную версію размовы радыё Sputnik Беларусь з легендарнай рапірысткай Аленай Бяловай слухайце ў аўдыёзапісу.

14
Тэги:
Алімпійскія гульні, Sputnik Беларусь, Беларусь
Каментары