Дарадца-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Павел Лёгкі

Павел Лёгкі: на ўчастку ў Маскве галасаванне ідзе актыўна

7
(абноўлена 17:19 11.09.2016)
У пасольстве Беларусі ў Маскве працуе самы буйны ў Расіі ўчастак для галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

На выбарчым участку ў пасольстве Беларусі ў Маскве галасаванне ідзе дастаткова актыўна, паведаміў радыё Sputnik Беларусь па тэлефоне саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Павел Лёгкі.

"Шмат людзей сёння на ўчастку ў Маскве, шмат журналістаў, расійскіх і беларускіх. Разгорнутыя чай, кава, беларускія прысмакi — увогуле, такая добрая беларуская атмасфера ў цэнтры Масквы", — паведаміў Лёгкі.

У Беларусі 11 верасня асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У Расіі выбарчыя ўчасткі да парламенцкіх выбараў у Беларусі працуюць у Маскве, Санкт-Пецярбурзе, Калінінградзе і Растове-на-Доне.

7
Тэги:
Нацыянальныя выбары, Радыё Sputnik Беларусь, Расія, Беларусь
Тэмы:
Ход Парламенцкіх выбараў-2016 (7)
Каментары