Алена Анісім

Алена Анісім: я пераадолела страх перад вялікай палітыкай

13
(абноўлена 17:02 15.09.2016)
Намеснік старшыні "Таварыства беларускай мовы" і новаабраны дэпутат – пра пытанні, якія мае намер падымаць у парламенце ў першую чаргу.

Намеснік старшыні "Таварыства беларускай мовы" Алена Анісім, абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па 70-й Стаўбцоўскай акрузе, паведаміла ў інтэрв'ю радыё Sputnik, што ў першую чаргу мае намер прасоўваць у парламенце законапраект аб падтрымцы беларускай мовы.

"У гэтым плане я вельмі разлічваю на нашу эліту і спадзяюся на пэўныя колы ў дзяржаўных органах улады. Пераход на выкарыстанне роднай мовы будзе спрыяць эмацыйнаму і духоўнаму ўздыму народа, без якога не можа быць руху наперад", — патлумачыла новаабраны дэпутат.

Акрамя таго, Анісім мае намер у першую чаргу падымаць у парламенце пытанні, якія хвалююць усіх — перагляд памераў заробкаў, ажыццяўленне пенсійнай рэформы, рэфармаванне сістэмы падаткаабкладання ў бок большай празрыстасці і прадказальнасці.

13
Тэги:
Парламенцкія выбары, Нацыянальныя выбары, Радыё Sputnik Беларусь, Алена Анісім, Беларусь
Каментары