Вадзім Іосуб і Вячаслаў Ярашэвіч

Ці змогуць народжаныя ў 70-я гады змяніць Беларусь?

9
(абноўлена 12:51 25.09.2016)
Вадзім Іосуб і Вячаслаў Ярашэвіч – пра тое, што прынясе беларускай эканоміцы змена кіраўнічых пакаленняў.

Загадчык кафедры фінансаў Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА Вячаслаў Ярашэвіч лічыць, што ключавыя змены ў беларускай эканоміцы могуць адбыцца не раней, чым праз дваццаць гадоў.

"Сёння высокія пасады ў розных сферах займаюць людзі, якім як мінімум 40-45 гадоў. Яны нарадзіліся ў савецкі час, таму адной нагой яны тут, а другой усё ж такі там. Гадоў праз дваццаць, калі сыдзе гэтае пакаленне, будзе вельмі сур'ёзная трансфармацыя, і яна будзе незваротнай", — сказаў Ярашэвіч у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь.

Яго меркаванне не падзяляе старэйшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб, які лічыць, што змена пакаленняў не заўсёды прыводзіць да жаданага выніку.

"Да таго ж, значная частка моладзі, якая не заспела даброт сацыялізму, вельмі любіць дзе-небудзь у сацсетках размяшчаць пасты на тэму "Якую краіну мы згубілі". Гэта значыць, у грамадстве ёсць туга па мінулым у людзей, якія гэта мінулае не заспелі", — удакладніў Іосуб.

Поўную версію размовы радыё Sputnik Беларусь з Вячаславам Ярашэвічам і Вадзімам Іосубам слухайце ў аўдыёзапісы.

9
Тэги:
Эканоміка, Радыё Sputnik Беларусь, Вячаслаў Ярашэвіч, Вадзім Іосуб, Беларусь
Каментары