Радыё

Астролаг: дачка Домрачавай наўрад ці будзе біятланісткай

© Sputnik / Виктор ТолочкоАстролаг Вячаслаў Бонча
Астролаг Вячаслаў Бонча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вячаслаў Бонча распавёў радыё Sputnik Беларусь, у якіх відах спорту чакае поспех дачку Домрачавай і Б'ёрндалена.

Дачка вядомых біятланістаў Дар'і Домрачавай і Уле Эйнара Б'ёрндалена можа дамагчыся поспехаў у спорце, аднак, хутчэй за ўсё, не ў біятлоне, лічыць астролаг Вячаслаў Бонча.

Астролог Вячеслав Бонча составил гороскоп дочери Бьорндалена и Домрачевой

"Узыходзячая Венера дае чыста жаночыя якасці. Ці можа гэтая дзяўчынка быць спартсменкай? Так, можа. Але ёй паказаны хутчэй эстэтычныя віды спорту — мастацкая гімнастыка, тэніс. Шалі наогул не схільныя да пераадолення сябе, але ў дадзеным выпадку Марс, які звязаны са спортам, у моцным становішчы, што кажа аб стойкасці і цярплівасці дзяўчынкі", — сказаў астролаг.

Паводле яго слоў, вялікае значэнне будзе мець імя, якое абяруць для дзяўчынкі бацькі. Больш за ўсё ёй падыдуць імёны лацінскага паходжання — напрыклад, Дыяна, кажа Бонча.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і вядомы нарвежскі біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален 1 кастрычніка сталі бацькамі — у іх нарадзілася дачка.

Роды прайшлі ў 6-м радзільным доме Мінска. Вага дзяўчынкі — 3650 г.

Стужка навiн
0