Васіль Раінчык

Раінчык: у нас няма столькі ДК, колькі прыязджае расійскіх артыстаў

39
(абноўлена 11:34 05.10.2016)
Кіраўнік ансамбля "Верасы" – пра тое, ці могуць беларускія выканаўцы канкураваць з расійскімі.

У Беларусі сёння назіраецца нашэсце расійскіх артыстаў, лічыць кампазітар, народны артыст Беларусі Васіль Раінчык.

"У нас столькі палацаў культуры няма, колькі гэтых артыстаў прыязджае. І беларускія артысты не абаронены ад гэтага нападу. Вось як мангола-татары рабілі набегі, так зараз расіяне робяць набегі на Беларусь", — заявіў Раінчык радыё Sputnik Беларусь. Кампазітар прызнаўся, што не можа слухаць песні расійскіх выканаўцаў праз "налёт пошласці".

"Амерыканскую, ангельскую ці еўрапейскую музыку магу слухаць гадзінамі. А расійскія песні — адну-дзве — і ўжо не магу слухаць, становіцца няёмка", — сказаў Раінчык.

Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Васілём Раінчыкам слухайце ў аўдыёзапісы.

39
Тэги:
Шоў-бізнэс, Музыка, Радыё Sputnik Беларусь, Sputnik Беларусь, Васіль Раінчык, Беларусь

Радыё