Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег Рыжкоў

Рыжкоў: трэба пазбаўляцца ад комплексаў, мы незвычайная нацыя

21
(абноўлена 16:24 16.01.2017)
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея – пра тое, чаму ў музеі не трэба хадзіць натоўпам і якія аб'екты ў Беларусі можна раскруціць да сусветнага ўзроўню.

Беларусам трэба пазбаўляцца ад закамплексаванасці і адчуванні "непаўнавартасці" сваёй культуры, лічыць дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алег Рыжкоў.

"Мы — незвычайная нацыя, мы былі пад уплывам Польшчы, Літвы, Расіі, але пры гэтым захавалі сваю культуру і традыцыі. Трэба вучыцца шанаваць сваё. У нас жа пакуль так: як толькі нешта пакідае краіну і потым вяртаецца назад — гэта ўжо каштуе ў тры разы даражэй і лічыцца брэндам", — сказаў Рыжкоў радыё Sputnik Беларусь.

У якасці прыкладу ён прывёў унікальны экспанат Нацыянальнага гістарычнага музея — сярэбраны "пояс Вітаўта", які сёлета выстаўляўся ў рамках "Славянскага базару" ў Віцебску.

"Гэта, напэўна, адзіны музейны прадмет у нашай краіне, аналагаў якому няма ў свеце. Калі б пояс Вітаўта прывезлі на "Славянскі базар" з той жа Літвы, быў бы ажыятаж — мы б заплацілі шалёныя грошы з бюджэту за яго дастаўку, зрабілі вакол яго палеміку, падключылі ўсе СМІ… Але была цішыня поўная, таму што ён прыехаў з Мінска", — растлумачыў Рыжкоў.

Пра тое, якія музейныя аб'екты ў Беларусі можна раскруціць да сусветнага ўзроўню і дзе ў Мінску можна паспрабаваць дэсерты з бульбы, слухайце ў аўдыёзапісе.

21
Тэги:
Культура, культура і мастацтва, Радыё Sputnik Беларусь, Алег Рыжкоў, Беларусь
Каментары