Вядоўцы радыё Spunik Беларусь Вячаслаў Шарапаў і Аляксандр Крывашэеў

Чорная пятніца супраць Дня без пакупак

6
(абноўлена 16:23 16.01.2017)
Пачатак абвальных Калядных распродажаў у ЗША традыцыйна прыпадае на пятніцу пасля Дня падзякі. У гэты ж дзень адзначаецца Сусветны дзень без пакупак. Вядучыя радыё Sputnik Беларусь абмеркавалі такое супадзенне і сваё стаўленне да спажывання матэрыяльных выгод.

Мінскія крамы і гандлёвыя цэнтры нароўні з іншымі краінамі таксама праводзяць вялікі распродаж "Чорная пятніца-2016". Мінчане і госці сталіцы змогуць набыць розныя тавары з вялікімі зніжкамі.

Таксама сёння адзначаецца Сусветны дзень без пакупак, як міжнародны дзень пратэсту супраць культуры спажывальніцтва. Акцыя праводзіцца ў знак пратэсту супраць звышспажывання ў развітых краінах, якое шмат у чым штучна навязваецца рэкламай, а таксама супраць няроўнага размеркавання матэрыяльных выгод ў свеце.

Характэрна, што ініцыятыва аб правядзенні Сусветнага дня без пакупак была вылучана канадскім рэкламістам. Паняцце "Чорнай пятніцы" з'явілася ў ЗША ў 60-х гадах мінулага стагоддзя і першапачаткова азначала складаную сітуацыю на дарогах пасля Дня падзякі.

Пазней гэтым тэрмінам сталі называць адкрыццё сезону калядных распродажаў. У Беларусі такія распродажы праводзяцца апошнія некалькі гадоў, да іх далучаюцца ўсе буйныя ГЦ і сеткавыя крамы нехарчовых тавараў.

Пра тое, што важней — "Чорная пятніца" або Сусветны дзень без пакупак — у аўдыёзапісе радыё Sputnik.

6
Тэги:
Універмаг, Распродажы, Зніжкі, Штучны гандль, Мінск, Беларусь
Каментары