Радыё

Першы з паэтаў-рамантыкаў: 163 гады таму не стала Адама Міцкевіча

© Sputnik / Вячеслав ШараповКарэспандэнты агенцтва Sputnik Беларусь Святлана Уладзімірава і Юлія Хвошч
Карэспандэнты агенцтва Sputnik Беларусь Святлана Уладзімірава і Юлія Хвошч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэты дзень у 1855 годзе пайшоў з жыцця паэт, публіцыст і асветнік Адам Міцкевіч.
Сёння беларускія літаратары лічаць Адама Міцкевіча адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і заснавальнікам жанру рамантызму, — адзначылі ў студыі радые Sputnik Беларусь Юлія Хвошч і Святлана Уладзімірава.
Адам Міцкевіч пакінуў велізарную і разнастайную літаратурную спадчыну, якая ўключае лірыку, эпічныя паэмы, драмы, публіцыстыку і мноства фрагментаў і няскончаных твораў.
У сучаснасці Міцкевіч вядомы перадусім сваімі баладамі, "Крымскімі санетамі", гістарычнай рамантычнай драмай "Дзяды" і паэтычнай эпапэяй "Пан Тадэвуш", якую сёння лічаць апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры і "нацыянальнай паэмай", адзінай ў сваім родзе, якая не мае аналагаў у літаратуры. Сярод іншых уплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца гістарычныя паэмы "Конрад Валенрод" і "Гражына", нагадалі суразмоўцы ў студыі радыё Sputnik.
Партрэт Уладзіміра Караткевіча ў музеі ў Оршы - Sputnik Беларусь
Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны
Паэзія Міцкевіча мела велізарнае значэнне для беларускай і польскай літаратуры. Яна ўзбагаціла літаратурную мову, вершаскладанне, паэтычныя жанры. Творчасць паэта значна паўплывала на шматлікіх літаратараў Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі і іншых краін. На пачатку ХХ стагоддзя да спадчыны Міцкевіча звярталіся Янка Купала і Якуб Колас. Таксама паслядоўнікам традыцый Міцкевіча лічыцца Уладзімір Караткевіч, паведамляе радыё Sputnik.
У 1938 годзе на радзіме паэта — у Наваградку — быў упершыню адкрыты Дом-музей Адама Міцкевіча ў доме яго сям'і. Пасля вайны музей быў адноўлены. Сёння комплекс уключае ў сябе сядзібу Міцкевічаў (дом, флігель, свіран і калодзеж). Сярод экспанатаў музея ёсць асабістыя рэчы паэта (гадзіннік, акуляры і іншыя), а таксама рукапісы яго вершаў. Экскурсіі ладзяцца на беларускай, рускай, польскай і англійскай мовах.
Падрабязней пра жыццё і творчасць вялікага паэта-рамантыка Адама Міцкевіча слухайце на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0