Прадстаўнікамі Беларусі на Еўрабачанні-2017, якое пройдзе ў Кіеве, з 9 па 13 траўня, назвалі гурт Naviband

На "Еўрабачанне" ў Кіеў едзе Naviband: каментарыі вядомых беларусаў

65
(абноўлена 11:51 23.01.2017)
Дуэт Naviband перамог у фінале нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне" і атрымаў права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе ў траўні гэтага года ў Кіеве.
На "Евровидение" в Киев едет Naviband: комментарии известных белорусов

На радыё Sputnik Беларусь дуэт Naviband з перамогай павіншавалі прадстаўнікі беларускай музычнай індустрыі.

Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч рады таму, што са сцэны міжнароднага конкурсу ўпершыню прагучыць беларускамоўная кампазіцыя.

"Магчыма, яшчэ варта падумаць над самой песняй, над яе аранжыроўкай, над тым, што адбываецца на сцэне. Але песня на беларускай мове на "Еўрабачанні" — гэта падзея", — адзначыў народны артыст.

Кампазітар і аранжыроўшчык Яўген Алейнік упэўнены, што выкананне песні на беларускай мове — гэта адзін з элементаў прыцягнення ўвагі, і гэта павінна спрацаваць на вынік.

"Яны — малайцы, беларуская мова — гэта вельмі добрая фішка. Нашы выканаўцы часцяком грашаць не вельмі добрым англійскім вымаўленнем. У іх гэтай праблемы не будзе", — упэўнены кампазітар.

Яўген Алейнік пракаментаваў і правядзенне нацыянальнага адбору на конкурс у гэтым годзе. Паводле яго слоў, у цэлым, узровень быў моцным, але некаторыя выканаўцы з яго відавочна выбіваліся.

"У некаторых я здрыгануўся ад узроўня выканання. Мы сабраліся з музыкамі, і калі я не ведаў — хто гэта, мне падказвалі, што гэта сябры ці калегі арганізатараў конкурсу. Гэта панібрацтва трэба скончваць. Гэты рух павінен быць круглы год, і заявак павінны быць сотні", — канстатаваў кампазітар.

Вядомы музычны журналіст Алег Клімаў адзначыў, што перамога ў нацыянальным адборы конкурсу "Еўрабачанне" песні на роднай мове стала доўгачаканай падзеяй.

Група Navi на адборы на конкурс Еўрабачанне-2017
© Sputnik / Виктор Толочко

"Гэтай падзеі чакалі і меламаны, чакалі і звычайныя людзі, якія не занадта цікавяцца конкурсам. Упершыню на сцэне "Еўрабачання" прагучыць беларускамоўная песня, і прадставяць яе таленавітыя, цікавыя музыкі, якія годна прадставяць нашу краіну", — упэўнены журналіст.

Каментарыі прадстаўнікоў беларускай музычнай індустрыі пра перамогу дуэта Naviband у фінале нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне" слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

65
Тэги:
Еўрабачанне, Naviband, Нацыянальны адбор на "Еўрабачанне", Беларусь
Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Беларуснафта: адна новая свідравіна праблему не вырашыць, але гэта перспектыва

Беларуснафта: новая свідравіна праблему не вырашыць, але гэта перспектыва

6
(абноўлена 13:06 26.05.2020)
Намеснік генеральнага дырэктара па геалогіі кампаніі "Беларуснафта" Пётр Поўжык пракаментаваў якасць нафты ў двух новых радовішчах у Хойніцкім раёне і ацаніў перспектывы далейшых распрацовак.
Белоруснефть: одна новая скважина проблему не решит, но это перспектива

Нагадаем, напярэдадні стала вядома аб адкрыцці двух новых беларускіх радовішчаў, Ізбыньскае і Паўночна-Амелькаўшчынскае знаходзяцца ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, паводле папярэдніх ацэнак, запасы нафты ў іх перавышаюць 2,5 мільёна тон пры тым, што ў год у краіне здабываюць 1 мільён 710 тысяч тон.

"Якасць нафты выдатная, гэта лёгкая нафта з практычна нізкім утрыманнем парафіна і асфальт-смалістых адкладаў, гэта стандартная нафта нашага рэгіёна, яна ідзе ўся на экспарт, як добрая прадукцыя", - патлумачыў спецыяліст.

Па планах, абедзве свідравіны будуць уведзены ў эксплуатацыю на працягу наступнага месяца, далей плануецца запусціць здабычу і ў гэтай жа структурна-тэктанічнай зоне працягнуць пошукавае і эксплуатацыйнае бурэнне, дадаў суразмоўца.

На сённяшні момант у нас дзеючых 870 свідравін, і ў нас дадаецца адна свідравіна, якая ў цэлым праблему не вырашыць, але пытанне іншага плану - мы для сябе адкрылі новыя гарызонты для нарошчвання рэсурснай базы і на будучыню будаўніцтва новых свідравін.

Гэта патэнцыял на заўтра і паслязаўтра, сёння адна свідравіна здабычу ў краіне рэзка не памяняе, але перспектыва на заўтра - дзе свідраваць свідравіну, як размяшчаць і стабілізаваць у краіне здабычу нафты - такая перспектыва адкрываецца дзякуючы адкрыццю двух новых радовішчаў, распавёў Поўжык.

"Мы зараз зрабілі вялікі акцэнт на Хойніцкі раён, у перспектыве плануем працаваць у паўднёвай зоне Прыпяцкага прагіну, гэта Ельскі і Петрыкаўскі раёны", - дадаў Поўжык.

6
Тэги:
Нафта, Беларусь
Школьны педагог, рэдактар дзіцячай газеты Ганна Граноўская

нас няма запасных дзяцей": педагог і мама выпускніка аб экзаменах у школах

7
(абноўлена 12:39 26.05.2020)
Правядзенне выпускных экзаменаў у школах ва ўмовах эпідэміі каронавіруса - гэта рызыка для здароўя і саміх выпускнікоў, і іх настаўнікаў, лічыць галоўны рэдактар дзіцячай газеты, педагог малодшых класаў і мама 11-класніка Ганна Граноўская.
"У нас нет запасных детей": педагог и мама выпускника об экзаменах в школах

Звычайна выпускныя іспыты ў школах прыпадаюць на самы пачатак чэрвеня, але іх не трэба ладзіць у звыклыя тэрміны ў цяперашняй эпідэміялагічнай абстаноўцы, лічыць суразмоўніца радыё Sputnik.

"Цяпер мы гаворым пра тое, што рабяты, якія прыйдуць пасля 11-га і 9-га класа здаваць экзамены, яны чатыры разы будуць у зоне рызыкі. Мала таго, што самі будуць рызыкаваць, яны падрываюць настаўнікаў, якія будуць прысутнічаць на іспытах , таму што будуць па 4 гадзіны сядзець у памяшканнях і здаваць экзамены, па якіх у прынцыпе настаўнікі могуць выставіць ацэнкі, стварыўшы невялікія камісіі", - кажа Граноўская.

Што тычыцца далейшага правядзення ўступнай кампаніі, суразмоўніца Sputnik лічыць, што важна прадумаць некалькі варыянтаў развіцця падзей і пацікавіцца аналагічным замежным вопытам, паколькі цяперашняя пандэмія COVID-19 - гэта ўнікальныя абставіны для ўсіх краін, якія вымушаныя сутыкацца з адным і тым жа з наборам праблем.

"Дапусцім, здаровы сэнс перамагае, і экзамены ў школах адмяняюць. Наступнае пытанне - паступленне. І тут важна разумець, што мы ствараем зноў масавыя мерапрыемствы, на якіх будуць рабяты прысутнічаць. І я ўпэўненая, што тыя, хто з'яўляецца кантактам першага ўзроўню, хто хварэе бессімптомна ці проста хварэе, яны праглынуць шмат таблетак і абавязкова прыйдуць на гэтае тэсціраванне, і тады ў нас будзе ўспышка тых, хто захварэў", - разважае Граноўская.

Аб розных альтэрнатывах выпускным і ўступных іспытаў слухайце ў аўдыёзапісу размовы з галоўным рэдактарам "Паласатай газеты", педагогам Ганнай Граноўскай.

7
Тэги:
каронавірус, Выпускнікі, Экзамены, Школа
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Лес, архіўнае фота

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 16 раёнах Беларусі

0
(абноўлена 15:35 26.05.2020)
Абмежаванні ўвялі на большую частку Мінскай вобласці, таксама апынуліся пад забаронай лясы ў адным з раёнаў Гомельшчыны.

МІНСК, 26 мая - Sputnik. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў па стане на раніцу аўторка уведзены ў 16 раёнах Беларусі, пра гэта сведчаць дадзеныя інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

У дадзены момант забарона дзейнічае на тэрыторыі 15 раёнаў Мінскай вобласці, пад яго дзеянне патрапілі Вілейскі, Маладзечанскі, Мінскі, Смалявіцкі, Крупскі, Бярэзінскі, Дзяржынскі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Нясвіжскі, Клецкі, Слуцкі, Старадарожскі, Салігорскі і Любанскі раёны.

Таксама абмежаванні ўведзены на Гомельшчыне. Там з 25 мая лесу нельга наведваць у Мазырскім раёне.

"На дадзены момант практычна ўсюды ўсталяваўся першы-другі клас пажарнай небяспекі, толькі ў асобных рэгіёнах - трэці. Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе стабілізавалася", - апісаў сітуацыю намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка.

Абмежаванні пачалі ўводзіць у краіне ў сярэдзіне сакавіка бягучага года - на фоне сухога надвор'я і адсутнасці ападкаў. Усяго з пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 737 выпадкаў узгарання. Агульная плошча пажараў склала больш як 6,3 тысяч гектараў.

Адсочваць, лясы ў якіх раёнах яшчэ патрапілі пад забарону, можна з дапамогай інтэрактыўнай карты забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў Мінлясгаса. Інфармацыя абнаўляецца на працягу ўсяго дня.

0
Тэги:
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь