Генеральны сакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў

Арбітраж у Лазане адмяніў дыскваліфікацыю беларускіх весляроў

8
Беларускія весляры цалкам апраўданы - аднагадовая дыскваліфікацыя мужчынскай каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ прызнана неправамернай спартовым арбітражным судом у Лазане.

Беларускія весляры былі адхілены ад удзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа нібыта з-за ўжывання допінгу. Беларуская асацыяцыя каноэ і ўдзельнікі мужчынскай нацыянальнай зборнай падалі пазоў да Міжнароднай федэрацыі каноэ ў спартыўны арбітражны суд у Лазане. Зараз гэты пазоў задаволены цалкам.

Генеральны сакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў паведаміў тэлеканалу "Беларусь 1", што інфармацыя аб прынятым рашэнні стала вядомая з публікацыі на сайце спартыўнага арбітражнага суда ў Лазане.

"Рашэнне пацвярджае тое, што мы гаварылі першапачаткова пра невінаватасць і чысціню нашых спартсменаў. Апраўдана цалкам уся мужчынская каманда, трэнерскі склад, лекары і іншыя афіцыйныя асобы. Рашэнне аб гадавой дыскваліфікацыі, у тым ліку адхіленне ад Алімпіяды ў Рыа, прызнана абсалютна незаконным і неабгрунтаваным", — сказаў Котаў.

Беларускі бок збіраецца падаць яшчэ адзін пазоў супраць Міжнароднай федэрацыі веславання на байдарках і каноэ. Гаворка ідзе аб кампенсацыі выдаткаў на падрыхтоўку каманды за чатыры гады.

Каментар генеральнага сакратара НАК Беларусі Анатоля Котава аб адмене дыскваліфікацыі беларускіх весляроў слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

8
Тэги:
спорт, веславанне на байдарках і каноэ, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Швейцарыя, Беларусь
Каментары