Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алег Рыжкоў і загадчыца фондавага аддзела Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Таццяна Бушава

У гістарычным музеі прадстаўлены ўнікальны арнат

16
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі прадставіў наведвальнікам унікальны арнат - частку царкоўнага ўбору канца XVIII стагоддзя, дэкараваную ўстаўкамі слуцкіх паясоў, гэты рэдкі экспанат рэстаўратары аднаўлялі больш за год.
В историческом музее представлен уникальный орнат из слуцких поясов

Пра новыя выставачныя праекты і міжнароднае супрацоўніцтва вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў гутарыў з дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алегам Рыжковым і загадчыцай фондавага аддзела Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Таццянай Бушавай.

Алег Рыжкоў распавёў аб праведзенай напярэдадні ўнікальнай падзеі — прэзентацыі арната, царкоўнага ўбору канца 18 стагоддзя, цалкам дэкараванага ўстаўкамі са слуцкіх паясоў.

"Устаўкі слуцкіх паясоў спецыяльна вырабляліся для гэтага арната. Праца па рэстаўрацыі доўжылася больш за год. Фактычна ён адрэстаўраваны з кавалачкаў. Аналагаў такога арната ў свеце вельмі няшмат, а з такімі ўстаўкамі слуцкіх паясоў — адзінкі, гэта вельмі каштоўны для нас прадмет", — адзначыў Рыжкоў.

Унікальны набор экспанатаў наведвальнікі могуць убачыць і ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Напярэдадні новага года калекцыя музея папоўнілася эскізамі касцюмаў ансамбля "Песняры" 40-гадовай даўніны.

"Самі касцюмы, на жаль, не захаваліся. Але менавіта ў гэтых касцюмах ансамбль прадставіў гледачам прэм'еру першай беларускай рок-оперы "Песня пра долю". Гэтыя эскізы зацверджаны рукой Мулявіна, і падпісаны ўсе, які артыст — Барткевіч, Кашапараў — у гэтым касцюме выступаў на сцэне", — распавяла Таццяна Бушава і дадала, што ў будучыні магчымая рэканструкцыя касцюмаў па гэтых эскізах.

Таксама, па словах Алега Рыжкова, у цяперашні час у філіяле — Музеі беларускай дзяржаўнасці працягваецца праект, прысвечаны 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Беларуссю.

"У праекце прадстаўлены падарункі вышэйшаму кіраўніцтву краіны ад дэлегацый Кітая, якія наведвалі Беларусь. На такім узроўні заўсёды дорыцца нешта эксклюзіўнае. А тут абрана ўсё самае эксклюзіўнае — больш чым 60 прадметаў", — распавёў Рыжкоў.

Па словах дырэктара музея, наш Нацыянальны гістарычны стаў першым музеем у свеце, які ў канцы мінулага года прадставіў сваю выставу ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Пекіне. Акрамя таго, восенню плануецца падпісанне дамовы аб супрацоўніцтва паміж Музеем першага з'езду РСДРП і Музеем першага з'езду кампартыі Кітая. У год стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі гэта падзея стане знакавай у культурным супрацоўніцтве дзвюх краін.

Поўную версію гутаркі з дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алегам Рыжковым і загадчыцай фондавага аддзела Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Таццянай Бушавай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

16
Тэги:
выставы, Гісторыя, Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, "Песняры", Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Таццяна Бушава, Алег Рыжкоў, Мінск, Беларусь
По теме
Музейныя планы - 2017: арнат са слуцкіх паясоў, квэсты і рэвалюцыя
Пісьменнік Андрэй Жвалеўскі

"Гэты вірус ударыў па мазгах": Жвалеўскі распавёў, як перахварэў на COVID-19

3
(абноўлена 09:20 10.07.2020)
Ні чытаць, ні думаць не мог, было вельмі складана на чымсьці сфакусавацца, стамляльнасць была падвышанай і ўвесь час хацелася спаць, кажа пра трохтыднёвую хваробу пісьменнік Андрэй Жвалеўскі і разважае пра тое, чаго не варта рабіць падчас пандэміі.
"Этот вирус ударил по мозгам": Жвалевский рассказал, как переболел COVID-19

Спачатку была высокая тэмпература, думаў - тыповая ВРВІ, праз два дні ўсё ж пайшоў да ўрача, там паслухалі, адразу зрабілі мазок, і ён апынуўся станоўчым, - так каронавірус пачаўся ў самога Жвалеўскага, а пазней высветлілася, што заразілася і яго суаўтар Яўгенія Пастэрнак.

"У маім выпадку акрамя высокай тэмпературы былі праблемы са страўнікава-кішачным трактам, нюх не зніказ, густ не знікаў, чатыры дні былі вельмі жорсткія з высокай тэмпературай, мне далі прапіць курс антыбіётыкаў, яны гэту ўсю справу знялі, і два тыдні я хварэў без выражаных сімптомаў", - распавядае Жвалеўскі.

"Вірус б'е па самаму дарагому"

"Адчуванне было вельмі непрыемнае, мне галоўнае, што гэты вірус ударыў мне па мазгах, я нават чытаць не мог, настолькі было цяжка сфакусавацца, пастаянна ўсё забываўся, яшчэ не да канца прайшло, але цяпер ужо значна лепш", - працягвае аповяд пісьменнік.

Яшчэ ўвесь час хацелася спаць - спаў па 16 гадзін у суткі, стамляльнасць была вельмі высокай, калі здараліся нейкія анлайн-сустрэчы, пасля іх прыходзілася два гадзіны адсыпацца, дадаў пісьменнік. Пасля выздараўлення стаў хадзіць па вуліцы, балазе, побач ёсць парк, спрабаваў займацца спортам, але пакуль задышка не дае гэтага зрабіць, максімум гэта 15-30 хвілін ёгі ў дзень, хоць у крамы і іншыя людныя месцы суразмоўца Sputnik пакуль хадзіць не рызыкуе.

Творчасць на час хваробы таксама давялося адкласці, "не тое што пісаць кнігі, чытаць не мог і нават думаць", паўтарае аўтар, "дайшоў да таго, што пачаў глядзець тэлевізар - мужчынскае кіно, "Рабакоп"- тое, што не патрабуе інтэлектуальных высілкаў". Але як толькі намецілася паляпшэнне, Жвалеўскі і Пастэрнак тут жа ўзяліся за новую кнігу.

"Жорсткі каранцін праблем не вырашае, затое іншыя стварае, гэтакія лекі, якія горш за хваробу, зразумела, што эканамічныя, псіхалагічныя пачынаюцца праблемы, людзі пачынаюць піць, лаяцца... Але тое, што ў нас адбывалася, - тое, што не ўвялі жорсткага каранціну, напэўна, правільна, але збіраць людзей у гэты час на масавыя мерапрыемствы, на футбольныя матчы, праводзіць нейкія дэманстрацыі - падчас пандэміі здаровы сэнс падказвае, што напэўна так не трэба", - адзначае пісьменнік.

Поўную версію размовы з пісьменнікам Андрэем Жвалеўскім слухайце ў аўдыёзапісы.

3
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Як пойдуць пасажырскія цягнікі ў краінах СНД пасля пандэміі - Нікіцін

Як пойдуць пасажырскія цягнікі ў краінах СНД пасля пандэміі - Нікіцін

6
(абноўлена 11:13 11.07.2020)
План арганізацыі міжнародных чыгуначных пасажырскіх перавозак пасля зніжэння эпідэміялагічнай небяспекі пракаментаваў намеснік старшыні Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце краін-удзельніц Садружнасці Алег Нікіцін.
Как пойдут пассажирские поезда в странах СНГ после пандемии — Никитин

Нагадаем, раней РЖД і краіны СНД зацвердзілі план арганізацыі міжнародных чыгуначных пасажырскіх перавозак на так званы пераходны перыяд, калі пачнецца зніжэнне эпідэміялагічнай небяспекі. Як адзначыў Алег Нікіцін, чыгуначнікі ўжо распрацавалі комплекс мер на выпадак аднаўлення перавозак.

"Мы гатовыя, людзі навучаны, рухомы састаў гатовы. Комплекс мер або парадак дзеянняў у перыяд пандэміі адпрацаваны з людзьмі, дэзінфекцыя рухомага складу праводзіцца, кантроль за пасажырамі ўнутрыдзяржаўнага паведамлення ўсіх краін па выяўленні хворых вырабляецца", - распавёў Нікіцін у каментары для радыё Sputnik.

Паводле яго слоў, у плане атрымалася аб'яднаць усе стандарты і меры, якія прымаюцца зараз ва ўсіх краінах пры унутрыдзяржаўных перавозках. Пры гэтым Нікіцін нагадаў, што рашэнне аб адкрыцці межаў будуць прымаць адказныя ведамствы.

Каментар намесніка старшыні Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце краін-удзельніц Садружнасці, кіраўніка Дэпартамента пасажырскай і грузавы работы Алега Нікіціна слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

6
Тэги:
СНД, Чыгуначны транспарт
Паэтычны батл Вершус прайшоў у Мінску

Тэст: адгадай Колас ці Купала?

412
(абноўлена 10:05 10.07.2020)
Нягледзячы на тое, што вершы двух песняроў беларускай зямлі добра вядомыя кожнаму школьніку, іх даволі часта блытаюць.

Якуб Колас і Янка Купала – дзве асобы, з якімі, сапраўды, асацыюецца беларуская паэзія. Абодва яны шчыра спачувалі нядолі роднай зямлі, абодва заклікалі працаваць, вучыцца і любіць Беларусь і беларускую мову. Вершы, паэмы і празаічныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа добра вядомыя кожнаму беларусу са школы.

Ці зможаце вы пазнаць радкі з вядомых твораў паэтаў – або, калі не памятаеце, паспрабаваць пазнаць стыль?

412
Тэги:
Вершы, тэст, Якуб Колас, Янка Купала
Тэмы:
Беларуская літаратура
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Тэст: пазнай Міцкевіча на партрэце
Тэст: якія беларускія творы схаваліся за эмодзі
Тэст: Багдановіч ці не?