Ведущий радио Sputnik Александр Кривошеев и продюсер радио Светлана Владимирова

"Джойнт": як пачыналася дабрачыннасць у Беларусі

18
(абноўлена 11:52 21.02.2017)
У 1923 годзе ў Мінску было адкрыта прадстаўніцтва адной з першых на тэрыторыі Беларусі дабрачынных арганізацый "Джойнт".
"Джойнт": як пачыналася дабрачыннасць у Беларусі

Вядучыя радыё Sputnik Беларусь Святлана Уладзімірава і Аляксандр Крывашэеў успамінаюць гісторыю дабрачыннай дзейнасці ў Беларусі, пачынаючы з адкрыцця прадстаўніцтва "Джойнт" больш 90 гадоў таму.

Дабрачынная арганізацыя пад назвай "Амерыканскі габрэйскі аб'яднаны размеркавальны камітэт" была створана яшчэ ў лістападзе 1914 года, і перашапачаткова мэтай яе была арганізацыя дапамогі габрэям, што пацярпелі ад першай сусветнай вайны. Але хутка дзейнасць арганізацыі стала больш інтэрнацыянальнай.

Захаваліся дакумэнты, якія сведчать пра тое, што ад пачатку дзейнасці "Джойнт" у Савецкай Беларусі дапамогу харчаваннем, адзеннем і грошамі атрымлівалі не толькі беларускія габрэі. Класікі беларускай літаратуры, прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі рэспублікі карысталіся магчымасцямі гэтай арганізацыі. Сярод іх Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхась Чарот, першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Пічэта, старшыня Інстытута беларускай культуры Сцяпан Некрашэвіч, вядомыя тэатральныя рэжысёры і акцёры Уладзіслаў Галубок, Еўсцігней Міровіч, Фларыян Ждановіч і іншыя творчыя асобы. 

На ахвяраванні "Джойнт" у 1924 годзе была абсталявана лабараторыя першай клінікі БДУ, былі набыты каштоўныя апараты для працы вочнай клінікі медыцынскага факультэта БДУ, абсталяванне для дзіцячай клінікі медфака.

Фонд "Джойнт" працаваў на тэрыторыі СССР да 1938 года. Потым дзейнасць арганізацыі на тэрыторыі СССР была пад забаронай. Некалькі дзесяткаў савецкіх грамадзян, супрацоўнікаў "Джойнт", былі рэпрэсаваныя. І нягледзячы на гэтыя рэпрэсіі і час забароны, у Вялікай Айчыннай вайне "Джойнт" аказваў дапамогу СССР, арганізоўваў збор грашовых стродкаў, на якія былі створаныя 1000 самалётаў і 500 танкаў для Чырвонай арміі.

Толькі ў красавіку 1991 году ў Мінску аднавіла працу прадстаўніцтва дабрачыннай арганізацыі, быў атрыманы афіцыйны дазвол ад Дзяржкамітэта па знешнеэканамічным сувязям на дзейнасць "Джойнту" ў нашай краіне.

18
Тэги:
Дабрачыннасць, Радыё Sputnik Беларусь, Аляксандр Крывашэеў, Беларусь
Кардыёлаг і тэлевядучы Аляксандр Мяснікоў

"Каронавірус прыйшоў назаўсёды": Мяснікоў ацаніў працяг пандэміі ў свеце

20
(абноўлена 11:13 14.06.2021)
COVID-19 ужо нікуды не сыдзе, далейшую яго цыркуляцыю прагназіраваць складана, аднак новыя ўспышкі будуць і ў тых краінах, якія сёння ўжо абвясцілі аб завяршэнні пандэміі, лічыць вядомы расійскі ўрач і тэлевядучы Аляксандр Мяснікоў.
"Коронавирус пришел навсегда": Мясников оценил течение пандемии в мире

Рэзанансны прагноз медык агучыў на Youtube-канале "Соловьев LIVE". Па словах Мяснікова, многія цяпер "не разумеюць простую рэч - каронавірус прыйшоў назаўсёды".

"Каронавірус нікуды не сыдзе, вось цяпер у 8-10 тысяч у дзень (тых, хто захварэў у Расіі - Sputnik), але яго натуральны ўзровень. Колькі ў нас у дзень захворвае? У нас кожны дзень дзве тысячы інфарктаў, кожны дзень дзве тысячы новых выпадкаў анкалогіі. Калі мы цяпер будзем тэсціраваць на "стары" каронавірус, у нас будзе 20 тысяч кожны дзень старога каронавіруса, на ротавірусы - будзе 20 тысяч у дзень", - патлумачыў лекар.

У далейшым каронавірус працягне паводзіць сябе так жа, "будзе толькі ўверх - уніз, можа, у нейкі сезон спадзе, а можа быць, не", мяркуе Мяснікоў.

"Цяпер мы дна дасягнулі, вось будзе ўсплёск невялікі. 3 месяцы будзе ўсплёск, упадзе, да восені так і будзе трымацца, потым восенню зноў пойдзе ўверх", - лічыць урач.

Цудаў не чакайце

Па словах Мяснікова, да гэтага часу невядома, наколькі вакцынацыя зніжае магчымасць бессімптомнай перадачы віруса і як адбываецца яго цыркуляцыя. Відавочна толькі, што зніжаецца верагоднасць цяжкіх ускладненняў і смерці, таму першымі і прышчапляюць прадстаўнікоў груп рызыкі. Адпаведна, "вірус будзе ісці, вы не чакайце з гэтай вакцынацыяй, што яна ўсё абарве", кажа ўрач.

"Вы глядзіце на колькасць станоўчых тэстаў на 100 тысяч. У нас гэты паказчык вагаецца ад 2% да 3%, у Францыі было 5%, гэта значыць больш, чым у нас. Гэта проста хуткасць, колькі мы выяўляем станоўчых тэстаў, не проста - колькі мы іх зрабілі, а які працэнт станоўчых. У Ізраілі - 0,2%. Але і ў Ізраілі будзе ўспышка", - папярэджвае Мяснікоў.

Вірус працягне ўзнікаць і ў перспектыве, па аналогіі з тым, як гэта штогод адбываецца з вірусам грыпу, які перамагчы не ўдалося, канстатуе медык.

Чытайце таксама:

20
Тэги:
урач, COVID-19, пандэмія, Аляксандр Мяснікоў, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Эканаміст, аналітык Вячаслаў Ярашэвіч

"Сюррэалізм": Ярашэвіч ацаніў, што будзе, калі Беларусь адключаць ад SWIFT

32
(абноўлена 16:02 11.06.2021)
Наступствы магчымага адключэння Беларусі ад аплатнай сістэмы SWIFT параўнальныя з тым, што адбываецца цяпер з авіязносінамі, у выніку пацерпяць простыя грамадзяне, кажа эканамічны аналітык Вячаслаў Ярашэвіч.
"Сюрреализм": Ярошевич оценил, что будет, если Беларусь отключат от SWIFT

Новыя антыбеларускія санкцыі, якія еўрапейскія бюракратычныя структуры спрабуюць увесці ў дзеянне, прымушаюць сур'ёзна задумацца аб умацаванні саюзных структур, уключаючы стварэнне суверэннай плацежнай сістэмы. Гэтая задача ўяўляецца звышважнай, аднак патрабуецца час. Наколькі сур'ёзнымі наступствамі можа павярнуцца магчымае адключэнне Беларусі ад SWIFT? Сваім меркаваннем са слухачамі радыё Sputnik падзяліўся эканамічны эксперт Вячаслаў Ярашэвіч.

"Тое, што адбываецца вакол краіны - гэта сюррэалізм. Нагнятаць столькі ўсяго адразу, што разабрацца ва ўсім складана, карысна паглядзець, што адбываецца яшчэ і на шырокім контуры. У прыватнасці, які праходзіць цяпер у Вялікабрытаніі саміт G7.Верагодна, на гэтай сустрэчы будзе выпрацоўвацца адзіная пазіцыя "сямёркі" для больш шырокіх абмеркаванняў у рамках G20", - разважае Ярашэвіч.

На думку эксперта, Захад спрабуе "калектыўна трымаць сябе ў тонусе", але лічбы кажуць самі за сябе - з пункту гледжання эканомікі, гэта ўжо не той Захад, што быў 50 гадоў таму, хоць ключавыя фактары ўплыву за ім ахоўваюцца, перш за ўсё, фінансавыя і тэхналагічныя.

Каму выгадна адключэнне Беларусі ад SWIFT?

"Ініцыятывы з нагоды Беларусі з боку асобных палітычных інстытутаў таго ж ЕС, трэба вельмі сур'ёзна ўспрымаць, таму што мы краіна вельмі маленькая па маштабах эканомікі і вельмі моцна залежная ад знешнегандлёвых, знешнеэканамічных сувязяў, і ў тым ліку, вядома, ад паставак нашых тавараў, перш за ўсё, нафтахімічнага комплексу на той жа Захад", - кажа Ярашэвіч.

Пры гэтым эксперт спадзяецца, што "ўсе размовы па SWIFT застануцца размовамі", паколькі наступствы будуць аналагічныя тым, што адбываецца з авіязносінамі, "пацерпяць простыя грамадзяне".

Каму гэта выгадна - вельмі вялікае пытанне, аднак палітыка знешніх сіл у дачыненні да Беларусі выклікае ўсё большае раздражненне ў простых грамадзян, адзначае аналітык.

"Пакуль годнай альтэрнатывы SWIFT няма, праекты ёсць, але з пункту гледжання бягучай альтэрнатывы, якая можа замяніць за адзін раз, такой няма, гэта вельмі сур'ёзная рэч. З улікам таго, як у нас распаўсюджаны міжнародныя плацежныя карткі - Mastercard, Visa, яны ў нас амаль ўвесь рынак закрываюць, нават праект Белкарт ідзе разам з Mastercard, калі будуць закрануты і гэтыя рэчы, можа быць адключэнне плацежнай інфраструктуры. І плюс рэпутацыйныя выдаткі для Беларусі ў вачах інвестараў, нават калі гэта ўсё ненадоўга", - кажа Ярашэвіч.

Чытайце таксама:

32
Тэги:
SWIFT, Беларусь, Вячаслаў Ярашэвіч
Які сёння дзень: 17 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 17 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 12:10 16.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 197 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 чэрвеня

  • У 1416 годзе Канстанцкі сабор прыняў рашэнне, паводле якога Жамойць у адміністрацыйным дачыненні падпарадкоўвалася імператару Жыгімонту, а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам.
  • У 1793 годзе ў Гародні пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай.
  • У 1907 годзе на з’ездзе ў Вільні створана Краёвая партыя Літвы і Беларусі.

Хто нарадзіўся 17 чэрвеня

  • 1934 год: Барыс Даўгатовіч, беларускі гісторык і літаратар.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі кампазітар Ігар Стравінскі і польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.

17 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Мітрафана.

Палявыя работы, нягледзячы на спякоту, не прыпыняліся – сяляне раскідвалі па палях, якія "адпачываюць" – гэта значыць, не засяваюцца ў гэтым годзе, угнаенні.

Таксама сеялі грэчку. Пра тое, што час для гэтага настаў, казалі паружавеўшыя ягады суніц.

Калі ў гэты дзень быў дождж, ён мог зацягнуцца яшчэ на два-тры дні.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей