Мастацкі кіраўнік і дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін

Прэзідэнцкі аркестр дорыць усім матулям падарунак

7
(абноўлена 11:43 06.03.2017)
Напярэдадні цудоўнага свята ўсіх жанчын 8 сакавіка мастацкі кіраўнік і дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін падзяліўся на радыё Sputnik Беларусь некаторымі падрабязнасцямі святочнага канцэрта, які мае адбыцца.

Прэзідэнцкі аркестр нашай краіны традыцыйна радуе сваіх прыхільнікаў сюрпрызамі. У Міжнародны жаночы дзень будзе прадстаўлена праграма пад назвай "Любімыя мелодыі мамы". Гэта будзе вялікая сцэнічнае дзейства ў двух аддзяленнях.

"Мы запрасілі ўсіх нашых спяваючых артыстаў. Будуць і нашы салісты, і пачынаючая моладзь. Будзе Іна Афанасьева, Аляксей Хлястоў, Георгій Калдун, оперная салістка Алена Шведава. Наша задача — правільна падабраць музыку, гэта нялёгкая справа", — сказаў Віктар Бабарыкін.

У праграме канцэрта прагучаць творы беларускіх і расійскіх аўтараў пра маму, як, напрыклад, песні В. Галаўко або А. Газманава. Таксама гледачы пачуюць мелодыі савецкай эстрады, Шарля Азнавура, The Beatles, песні з кінафільмаў, усё, што, на думку кіраўніка аркестра, любяць мамы. Канцэрт пройдзе ў вялікай зале Палаца Рэспублікі.

У размове Бабарыкін падзяліўся і некаторымі планамі аркестра на будучыню. Паводле слоў мастацкага кіраўніка і дырыжора, яшчэ падпісаныя не ўсе паперы з запрошанымі артыстамі з іншых краін.

Ён абнадзеіў, што Прэзідэнцкі аркестр плануе кожны месяц паказваць новую ўнікальную праграму.

Поўная версія гутаркі з Віктарам Бабарыкіным — у аўдыёзапісы Sputnik Беларусь.

7
Тэги:
канцэрт, Міжнародны жаночы дзень, Прэзідэнцкі аркестр, Віктар Бабарыкін, Беларусь
Каментары