Руководитель проекта по созданию серии серии книг История, рассказанная народом  Роланд Шарифов

"Гісторыя, расказаная народам", ці "Бессмяротны полк" у кнізе

12
(абноўлена 15:39 28.03.2017)
Напярэдадні святкавання Дня перамогі выйшла ў свет серыя кніг "Гісторыя, расказаная народам", выдадзеная на аснове матэрыялаў, сабраных падчас маштабнай акцыі "Бессмяротны полк".

"Гісторыя, расказаная народам" — гэта зборнік біяграфій, успамінаў і фота ваенных гадоў, якія падчас маштабнай акцыі "Бессмяротны полк" збіраліся па ўсіх кутках Расіі. Больш падрабязна аб выданні на радыё Sputnik пісьменніку, гісторыку і грамадскаму дзеячу Армэну Гаспарану распавёў кіраўнік праекта "Гісторыя, расказаная народам", дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і сертыфікацыі РФ Роланд Шарыфаў.

"Звярнулі ўвагу два гады таму, калі ўпершыню ў Маскве больш за паўмільёна чалавек выйшла з партрэтамі сваіх дзядоў, прадзедаў, сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай айчыннай вайне, што велізарны пласт архіваў і ўспамінаў захоўваецца ў звычайных сем'ях. І нарадзілася ідэя выдаць кнігу на базе сямейных архіваў і ўспамінаў. Мы ведаем пра маршалаў, герояў, але гісторыі подзвігаў простых салдат захоўваюцца толькі ў сем'ях", — распавёў Шарыфаў.

На працягу года была падрыхтавана і выйшла ў свет першая кніга серыі "Гісторыя, расказаная народам". Серыя выдаецца пры дапамозе прадпрымальнікаў з розных рэгіёнаў Расіі і бясплатна перадаецца ў навучальныя ўстановы, бібліятэкі і архівы.

"Зараз у электронным выглядзе дасылаюцца запыты праз Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства, і кніга распаўсюджваецца ўжо і ў электронным выглядзе, таму што попыт на гісторыю апынуўся велізарным. Калі кінулі кліч, напачатку быў маленькі ручай, а зараз ідзе ўжо велізарная рака матэрыялаў ад простых грамадзян з усёй краіны", — распавёў Шарыфаў.

Да святкавання Дня перамогі прымеркаваны выхад другой кнігі серыі "Гісторыя, расказаная народам" таксама на базе сямейных архіваў. Самае каштоўнае ў ёй — гэта ўспаміны, погляд простага салдата на падзеі, якія яму давялося перажыць падчас вайны, адзначыў кіраўнік праекта.

У праекце плануецца і выданне трэцяй часткі серыі. Роланд Шарыф звярнуўся да прадстаўнікоў усіх краін былога СССР з прапановай дасылаць гісторыі пра сваіх родных і блізкіх у рэдакцыю Sputnik, афіцыйныя групы інфармагенцтва ў сацыяльных сетках або па адрасе: history@profiok.com.

Гутарку з кіраўніком праекта "Гісторыя, расказаная народам", дырэктарам цэнтра эканамічнага развіцця і сертыфікацыі РФ Раландам Шарыфавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

12
Тэги:
Дзень Перамогі, Літаратура, Армэн Гаспаран, Беларусь
Каментары