Беларусы памінаюць продкаў на Радаўніцу, архіўнае фота

Беларусы адзначаюць Радаўніцу

78
(абноўлена 09:42 26.04.2017)
Гэтае свята на Беларусі адзначаюць спрадвеку, а з пачатку 90-х яму нададзены статус дзяржаўнага.
Беларусы адзначаюць Радаўніцу

У беларусаў спакон веку быў моцны культ продкаў, нашыя продкі верылі, што менавіта памерлыя з'яўляюцца адзінымі і сапраўднымі гаспадарамі роднай зямлі. Сярод розных абрадаў, якія выконваліся падчас свят, абавязковымі былі накіраваныя на шанаванне памяці памерлых. Беларусы няўхільна прытрымліваліся прынцыпу "перш чым сабе — продкам" і лічылі, што пачынаць нешта важнае без іх дазволу нельга.

У беларусаў здаўна бытуе перакананне, быццам здароўе чалавека, абароненасць яго ад нячыстай сілы залежыць ад продкаў. Шануй памяць сваіх продкаў, адзначай Дзяды, Радаўніцу — і яны адплоцяць тым жа ўсёй тваёй сям'і.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі.

Напярэдаднi свята, у так званую Жывую Радаўнiцу або за некалькi дзён да памiнальнага дня, — прыбіралі могілкі памерлых блізкіх. Iх абкладвалi дзёрнам, пасыпалi свежым жоўтым пяском, папраўлялi крыж, на якi звычайна павязвалi белы ручнiк, калi там быў пахаваны мужчына, невялiчкi белы фартушок — калi жанчына, прымацоўвалi вянок — калi дзяўчына.

Нягледзячы на тое, што існуе звычай памінальнай трапезы, праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

78
Тэги:
абрады Беларусі, Рэлігія, Радаўніца, Радыё Sputnik Беларусь, Беларусь
Урач-педыятр, інфекцыяніст і вакцинолог Яўген Цімакоў

Рэгістрацыя вакцыны дазволіць перайсці да масавых выпрабаванняў - інфекцыяніст

1
(абноўлена 16:35 07.08.2020)
Той, хто першы пачне клінічныя выпрабаванні вакцыны, той першым і выйдзе на рынак, распавёў радыё Sputnik урач-педыятр, інфекцыяніст і вакцынолаг Яўген Цімакоў.
Регистрация вакцины позволит перейти к массовым испытаниям — инфекционист

Нагадаем, расійская вакцына ад COVID-19 пройдзе рэгістрацыю 12 жніўня - першай у свеце. Прэпарат распрацавалі ў НДЦ імя Гамалеі. Як адзначыў намеснік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Расіі Алег Грыднёў, у першую чаргу будуць прышчэплены медыцынскія работнікі і пажылыя людзі. У гэтай вакцыны велізарныя перспектывы, упэўнены інфекцыяніст і вакцынолаг Яўген Цімакоў.

"Гэта вектарная вакцына. Яна з'яўляецца нежывой, але выпрацоўвае імунітэт як жывая. Яна з'яўляецца бяспечнай. Цяпер ідзе рэгістрацыя ў Міністэрстве аховы здароўя, каб перайсці да наступнага этапу на вялікай колькасці людзей. Без адабрэння Міністэрства аховы здароўя да гэтага нельга пераходзіць. І праз пэўны час, звычайна гэта паўгода, будзе зразумела, ці можна выкарыстоўваць вакцыну для масавай вакцынацыі", - распавёў Цімакоў.

Паводле яго слоў, цяпер навукоўцы ў многіх краінах распрацоўваюць вакцыну ад каронавіруса. І, натуральна, той, хто першым правядзе клінічныя выпрабаванні, зможа першым і выйсці на рынак. Але ў першую чаргу маюцца на ўвазе патрэбы сваёй краіны.

"У першую чаргу будуць вакцынавацца людзі з групы рызыкі: медработнікі, настаўнікі і ўсе астатнія, хто непасрэдна сутыкаецца з каронавіруснай інфекцыяй", - дадаў Цімакоў.

Адзначым, у агульнай складанасці па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ва ўсім свеце цяпер распрацоўваецца больш за 200 вакцын ад каронавіруса. Але на прасунутай стадыі з іх знаходзяцца ўсяго шэсць.
Каментар інфекцыяніста і вакцынолага Яўгена Цімакова з нагоды клінічных выпрабаванняў расійскай вакцыны ад COVID-19 слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

1
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
(29:16 / 201.57Mb / просмотров видео: 2346)

Карагін: без бізнесу нічога ў Беларусі адбыцца не можа

9
(абноўлена 13:39 06.08.2020)
Больш за 90 працэнтаў працоўных месцаў у апошнія тры гады стварае прыватны сектар, цяпер неабходна, каб беларускі бізнес быў канкурэнтаздольны, лічыць старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін.

Як адзначыў ён у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь, Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва абвясціла конкурс, каб "высвяціць" новыя праекты. Гэта дазволіць адабраць лепшых з лепшых з усёй краіны і наўпрост прадставіць інвестарам.

"Звярнуўся да нас в'етнамскі прадпрымальнік буйны, у яго там частка порта ёсць. Кажа, дапамажыце зрабіць парк высокіх тэхналогій ва В'етнаме. У нас ёсць тэхнапаркі, прыязджайце камандай, мы гатовыя. Яшчэ робім камітэт па лічбавай трансфармацыі эканомікі: блокчэйн, крыптавалюта", - распавёў Карагін.

Таксама, па словах суразмоўцы Sputnik, у Беларусі зараз добра развітая сфера IT, распрацоўкі ў сферы штучнага інтэлекту. Але вельмі важна, каб работнікі не з'язджалі з краіны, заставаліся дома і працавалі на карысць беларускай эканомікі.

"Мы пра гэта пішам у сваім маніфесце, што прадпрыемствы адсталі ад IT-сектара. Айцішнікі маюць нейкія прадукты, але укараніць не могуць. А ў Расіі іншая праблема: некаторыя прадукты не дазваляюць укараняць. Тут трэба будзе яшчэ шмат весці перамоваў. Але мы разумеем, што без бізнесу гэта будзе толькі тэорыя. Наша канфедэрацыя гатовая над усім гэтым працаваць", - запэўніў Карагін.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам старшыні Вышэйшага каардынацыйнай рады Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзіміра Карагіна глядзіце ў відэазапісы Sputnik Беларусь.

9
Тэги:
Уладзімір Карагін