Кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па ваеннай гісторыі Ігар Мельнікаў

Гісторык: кіроўца Леніна быў з Беларусі

87
(абноўлена 12:08 05.06.2017)
Кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па ваеннай гісторыі Ігар Мельнікаў распавёў радыё Sputnik Беларусь аб тым, што першым кіроўцам Уладзіміра Леніна быў выхадзец з Гродна.

У савецкай гісторыі побач з правадыром сусветнага пралетарыяту, акрамя яго партыйных паплечнікаў, прысутнічае і фігура кіроўцы, які выратаваў Леніна пры замаху і дапамагаў яму і іншым бальшавіцкім лідэрам у розны час. З кніжак Уладзіміра Бонч-Бруевіча ўсе ведалі, што гэтым легендарным кіроўцам быў Сцяпан Гіль. Але высвятляецца, што шмат у чым вобраз Гіля зборны. Таму што першым кіроўцам Леніна быў ураджэнец Гродна Ян Хмялеўскі.

"Гэты чалавек выпадкова навучыўся кіраваць аўтамабілем. Падчас Першай сусветнай вайны ён трапіў у аўстрыйскі палон, дзе і стаў кіроўцам, кіруючы ваеннай тэхнікай. Пазней, падчас абмену палоннымі, Хмялеўскі вярнуўся ў Расію і патрапіў у Петраград", — распавядае Мельнікаў.

Спачатку яго прыкмеціў Фелікс Дзяржынскі, які традыцыйна імкнуўся мець у атачэнні сваіх землякоў або крэўных. Хмялеўскі вазіў яго, Бонч-Бруевіча, іншых першых асоб маладой дзяржавы. Аднойчы на машыну, у якой знаходзіўся Дзяржынскі, быў здзейснены ўзброены напад, і дзякуючы смеласці і навыкам Яна Хмялеўскага яны сышлі ад абстрэлу. Пасля гэтага Дзяржынскі замацаваў Хмялеўскага ў якасці кіроўцы Леніна.

У 1924 году Ленін памёр. Дзяржынскі, прадбачачы напал барацьбы за ўладу, робіць некалькі крокаў, каб засцерагчы "сваіх" людзей напярэдадні грандыёзнага перадзелу. Ён парэкамендаваў Хмялеўскаму з'ехаць з Масквы на радзіму. Але суправадзіў яго даведкай, пра тое, што той з 1917 па 1924 год вазіў правадыра. Раней Хмялеўскі атрымаў ад Леніна асабістую падзяку. Ян Хмялеўскі з'ехаў да сабе на радзіму, у вёску Новікі пад Гродна.

"Гаворачы сучаснай мовай, ён стаў паспяховым і заможным бізнэсмэнам. У яго былі машыны, і ён вазіў людзей на кірмашы. Нават у Вільню вазіў. Такі прататып маршрутнага таксі сённяшняга. У яго было некалькі млыноў і вялікая гаспадарка", — распавёў Мельнікаў.

Менавіта дужая гаспадарка Хмялеўскага прыцягнула пасля вайны ўвагу савецкіх чэкістаў. У 50-я гады ХХ стагоддзя пракацілася хваля перасяленняў "нядобранадзейных элементаў" з еўрапейскай часткі СССР у Сібір. За сям'ёй Хмялеўскага таксама прыйшлі, пагрузілі пажыткі ў грузавік. І тут Хмялеўскі папрасіў дазволу вярнуцца ў дом — забыўся на нейкія паперы. Ён падаў афіцэру, праводзіўшаму высяленне, якраз тую самую падзяку ад Леніна і даведку ад Дзяржынскага. Само сабой, ні пра якое перасяленне пасля гэтага нельга было казаць.

Праўда, сам Ян Хмялеўскі, мяркуючы па ўсім, больш вырашыў лёс не выпрабоўваць. Праз некалькі гадоў ён знік з вёскі разам з сям'ёй і дзецьмі. Куды — не ведае ніхто. Хутчэй за ўсё, ён скарыстаўся магчымасцю пераехаць у Польшчу, дзе яго сляды згубіліся.

Гутарку з ваенным гісторыкам Ігарам Мельнікавым пра біяграфію беларускага кіроўцы Леніна Яна Хмялеўскага слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

87
Тэги:
гісторыя, Жыццё знакамітых людзей, Уладзімір Ленін, Ігар Мельнікаў, Беларусь
Каментары