Радыё

Шляхам Напалеона: падрабязнасці фестывалю "Залатая шпора. 1812"

© Sputnik / Александр ШурмелевПавел Калінкоў
Павел Калінкоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У нядзелю, 11 чэрвеня, у 30-ці кіламетрах ад Мінска, у вёсцы Міжрэчча Валожынскага раёна, пройдзе ўжо трэці па ліку фестываль-рэканструкцыя "Залатая шпора 1812".
По следам Наполеона: все подробности о фестивале "Золотая шпора-1812"

Гледачам абяцаюць падарожжа ў "эпоху апошняй прыгожай вайны" — з баталіямі, дуэлямі, баямі на шаблях, балямі, народнымі кірмашамі, пікнікамі шляхцічаў і гістарычным дэфіле ў строях ХІХ стагоддзя.

Арганізатар фестывалю, кіраўнік конна-гістарычнага клуба "Залатая шпора" Павел Калінкоў распавёў радыё Sputnik Беларусь аб атмасферы і фірмовых сакрэтах маючага адбыцца шоў.

"Мы не здраджваем сваім традыцыям, фестываль па-ранейшаму вельмі ўтульны і хатні. Людзі прыязджаюць да нас адпачыць і паглядзець прыгожае шоў. Гэта фэст-пікнік, фестываль-адпачынак, знаёмства з эпохай ХІХ стагоддзя і фестываль цікавых адкрыццяў у плане кавалерыі", — адзначыў Калінкоў.

Галоўным козырам ужо традыцыйнага фестывалю-рэканструкцыі "Залатая шпора 1812" стануць коні. У конна-гістарычным клубе ганарацца праграмай падрыхтоўкі сваіх коней, якія ўжо шмат разоў удзельнічалі ў разнастайных фестывалях і не баяцца бразга даспехаў, шабляў і выбухаў піратэхнікі.

Размову з арганізатарам фестывалю-рэканструкцыі "Залатая шпора 1812", кіраўніком конна-гістарычнага клуба "Залатая шпора" Паўлам Калінковым слухайце ў аўдыёзапісу Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0