Радыё

"Высокі рэпрэсанс": невядомыя факты з гісторыі савецкай цэнзуры

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрафесар гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі
Прафесар гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі распавёў радыё Sputnik Беларусь пра выданне другой часткі кнігі "Чырвоны аловак", у якой даследуе невядомыя раней факты з гісторыі цэнзуры савецкага часу.
"Высокі рэпрэсанс": невядомыя факты з гісторыі савецкай цэнзуры

Кніга прафесара гістарычнага факультэта БДУ Аляксандра Гужалоўскага "Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. Частка 1. 1919-1941 гг." была выдадзена ў 2012 годзе. Зараз з дапамогай краўдфандынгавай платформы аўтар збірае сродкі, каб выдаць яе працяг — кнігу "Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. Частка 2. 1944-1991 гг.".

"Я разумею цэнзуру ў двух сэнсах, і я адлюстроўваю гэтыя сэнсы ў той кнізе, якую зараз падрыхтаваў да друку. Адзін сэнс — гэта дзейнасць Галоўліта, які нават увайшоў у народны фальклор, а ў шырокім сэнсе гэта стан савецкага грамадства, калі з'явіўся такі псіхалагічны фенамен, як цэнзурны лад мыслення", — распавядае аўтар.

У другой частцы кнігі "Чырвоны аловак" на падмурку вялікага аб'ёму рассакрэчаных архіўных дакументаў, перыёдыкі, уласных даследаванняў аўтар упершыню паказвае, як працавала сістэма інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1944-1991 гадах. У чытачоў ёсць магчымасць зазірнуць у "святая святых" савецкай ідэалогіі, даведацца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і культурнай спадчыны Беларусі.

Кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па вайсковай гісторыі Беларусі Ігар Мельнікаў - Sputnik Беларусь
Радыё
Цень Сталіна: таямніцы біяграфіі і беларускія карані генерала Уласіка

У сваёй кнізе Аляксандр Гужалоўскі разглядае савецкую цэнзуру як буйную "пяціярусную машыну", у цэнтры якой знаходзіўся Галоўліт, а акрамя яго гэтая машына цэнзуры складалася з самацэнзуры і рэдактарскай цэнзуры, якая часамі была нават горшай за прафесійную цэнзуру ў выглядзе галоўнага ведамства. Таксама існавала карная цэнзура, якую спачатку ажыццяўляў народны камісарыят унутраных спраў, а потым КДБ, калі адбываліся канфіскацыі тыражоў газет і кніг. І нарэшце, наверсе гэтай піраміды існаваў ідэалагічны адзел ЦК камуністычнай партыі, які быў дахам для усёй канструкцыі, і апошняе слова заўсёды казалі менавіта там.

"Што тычыцца "высокага рэпрэсанса" — апошніх гадоў сталінскага кіравання, гэта другая палова 40-х і першая палова 50-х гадоў, мне падаецца, што гэта быў апагей дзейнасці па абмежаванні не только друкаванага слова, а абмежаванні нават думкі, свабоды выказвання, і гэта было вельмі жорстка і татальна. Такія эксперыменты прырода не даруе, і яны адбіваюцца на цэлых пакаленнях", — кажа Гужалоўскі.

Справа ў тым, што ў 1941 годзе Галоўліт спыніў сваё існаванне, і адрадзіўся ён на тэрыторыі Беларусі толькі ў 1944 годзе у Гомелі. Таму аповед у другой частцы кнігі "Чырвоны аловак" пачынаецца з 1944 года і заканчваецца апошнімі крокамі беларускай савецкай цэнзуры напярэдадні путча 1990 года.

"Гэта быў загад, які прыйшоў з Масквы, які дазваляў чыноўнікам Галоўліта прымаць рашэнні аб знішчэнні сваёй дакументацыі. Таму у Нацыянальным архіве вы зараз знойдзеце матэрыялы прыкладна да 70-х гадоў. Усе, што бліжэй да 1990 года, гэтага няма", — адзначае даследчык.

Гутарку с доктарам гістарычных навук, прафесарам гістарычнага факультэта БДУ Аляксандрам Гужалоўскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0