Прафесар гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі

Гісторыя савецкай цэнзуры: адна няправільная літара коштам жыцця

25
Доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі працягвае распавядаць радыё Sputnik Беларусь пра невядомыя раней факты з гісторыі цэнзуры савецкага часу.

У 2012 годзе ўбачыла свет кніга прафесара гістарычнага факультэта БДУ Аляксандра Гужалоўскага "Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. Частка 1. 1919-1941 гг." На падмурку вялікага аб'ёму рассакрэчаных архіўных дакументаў і ўласных даследаванняў аўтар упершыню паказаў чытачам, як выглядала сістэма інфармацыйнага кантролю ў БССР.

"У сталінскі перыяд гісторыі БССР у сітуацыі татальнага страха, які скаваў грамадства, асабліва ў час "вялікага тэрора" 1937-38 гадоў, людзі адчувалі і разумелі, што простая памылка друкара, нават адна літара можа прывесці да фатальнага выніку, гэта можа каштаваць жыцця чалавеку. І ў гэтай сітуацыі літаральна запалоханыя людзі рабілі памылкі", — распавёў гісторык.

Па словах суразмоўцы, трэба таксама ўлічваць тое, што газеты рыхтаваліся да выхаду ў ноч, калі людзі былі стомленыя. Зразумела, што чалавек уначы робіць больш памылак, чым удзень, бо хоча спачь. І часцей за ўсе з'яўлялася памылка, якая гучала нецэнзурна, калі ў прозвішчы Сталіна літара "т" выпадкова змянялася на "р".

Значна пазней, ужо ў часы перабудовы, некаторым артыстам з Ленінграда, прадстаўнікам рускага року, у прыватнасці, гуртам ДДТ і "Тэлевізар", было негалосна забаронена наведваць БССР. Яны значыліся ў так званым "чорным спісе" за свае песні.

"У працы цэнзара існаваў асноўны дакумент, гэта пералік забароненых звестак. Гэта вялікі талмуд з пяцісот старонак. Гэта тое, што ў любой краіне непажадана для публічнага агучвання. Ваенная вытворчасць, космас, ядзерная энэргія, але разам з тым там меліся і такія ідэалагічныя рэчы, якія ішлі ў якасці дадатка. І вось там можна было знайсці імёны забароненых аўтараў ці заходніх пісьменнікаў, нават іх імёны было забаронена ўзгадваць", — распавёў суразмоўца.

Як адзначыў гісторык, зараз гэтага буйнога цэнзарнага пераліку ўвогуле не існуе нават у беларускіх архівах, ён быў знішчаны па загадзе ўладаў. Але ж нейкія дакументы ўсё ж такі атрымалася знайсці.

"Есць лісты кіраўніка Галоўліта, у якіх ён скардзіўся ў ЦК на тое, што людзі не хацелі ісці працаваць цэнзарамі. Найбольш таленавітыя выпускнікі журфака і філфака адмаўляліся, а ішлі ў цэнзары людзі сярэдніх здольнасцяў, і ўсе ж такі праца была сур'ёзная. У дзень савецкі цэнзар павінен быў прачытаць 150-170 друкаваных старонак тэкста, і не проста прачытаць, а апрацаваць", — распавёў гісторык.

Зараз з дапамогай краўдфандынгавай платформы доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі збірае сродкі, каб надрукаваць працяг выдання — кнігу "Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. Частка 2. 1944-1991 гг.".

Гутарку с доктарам гістарычных навук, прафесарам гістарычнага факультэта БДУ Аляксандрам Гужалоўскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

25
Тэги:
савецкая цэнзура, гісторыя, кніга, кнігавыдавецтва, Гістарычны факультэт БДУ, Беларусь
Каментары