Валерый Дайнэка

Валерый Дайнэка пра Радзівона Баса і традыцыі "Славянскага базару"

20
(абноўлена 10:04 26.07.2017)
Легендарны выканаўца "Белавежскай пушчы", аўтар хрэстаматыйных аранжыровак, "Пясняр" Валерый Дайнэка ўспамінае і параўноўвае фестывальныя традыцыі.

Адзін з заснавальнікаў "Славянскага Базару", былы дырэктар фестывалю Радзівон Бас сёння сур'ёзна хворы, але не забыты. Многія вядомыя выканаўцы памятаюць яго добры гумар, увагу, якую ён стараўся аказаць кожнаму артысту — удзельніку "Славянскага базару", і высока ацэньваюць яго прафесійныя якасці.

Заслужаны артыст Беларусі, легендарны саліст ансамбля "Песняры" Валерый Дайнэка расказаў радыё Sputnik Беларусь пра сваё стаўленне да Радзівона Баса, традыцыяў і гісторыі "Славянскага Базару".

"Калі б мы былі ў гэтым годзе ў Віцебску, я паспрабаваў бы сустрэцца з Басам. Я ведаю, што ў яго адбылося, і думаю, што гэты чалавек варты таго, каб урад або багатыя людзі, якіх шмат, змаглі яму дапамагчы. Гэта выбітны чалавек", — сказаў артыст.

Што адрознівае фестывалі ў мінулым і сучаснасці і як змяніўся дух "Славянскага базару", вы пачуеце ў інтэрв'ю з заслужаным артыстам Беларусі Валерыем Дайнекам на радыё Sputnik Беларусь.

20
Тэги:
Валерий Дайнеко, Жыццё знакамітых людзей, Славянскі базар у Віцебску, Радзівон Бас, Беларусь
Тэмы:
"Славянскі базар-2017" (19)
По теме
"Славянскі базар-2017"
Каментары