Экскурсавод Яўген Маслоўскі

Экскурсавод пра тое, што цікавіць былых суайчыннікаў у Беларусі

40
(абноўлена 12:51 24.07.2017)
Што цікавіць некалі нашых суграмадзян, якiя па тых ці іншых прычынах пакінулі радзіму, а зараз прыязджаюць пагасціць, на радыё Sputnik Беларусь распавёў экскурсавод Яўген Маслоўскі.

Асноўныя напрамкі апошняй хвалі эміграцыі з СССР былі накіраваныя ў Ізраіль, Германію і ЗША. Менавіта адтуль і прыбывае больш за ўсё людзей, якім хочацца ўспомніць тое жыццё да часцяком вымушанага ад'езду. Ёсць і нашчадкі эмігрантаў з Саюза, якім цікава зірнуць на радзіму сваіх продкаў.

"З Германіі няшмат турыстаў. Шмат едзе з Ізраіля. Гэта ў асноўным настальгічны турызм. Але гэта яшчэ і адпачынак, асабліва вясной і летам. Гэта звязана яшчэ і з тым, што там у гэты час досыць горача. Яны прыязджаюць сюды і проста ў захапленні, асабліва ад нашай прыроды, ад зеляніны і кветак. У большасці сваёй гэта нашы былыя суайчыннікі. Тыя, хто нарадзіліся ў Ізраілі, не заўсёды гавораць па-руску. Калі ваджу ізраільцян, ім усё падабаецца: чысціня, культура, замкі. Ну і, вядома, сінагогі", — распавядае Маслоўскі.

Ёсць і яшчэ адна цікавасць ізраільцян да Беларусі. Падчас Другой сусветнай вайны наша краіна стала своеасаблівым канцлагерам для еўрапейскіх габрэяў. Тут была закатаваная велізарная колькасць габрэяў Германіі, Даніі, Польшчы, Бельгіі, іншых краін, якія падвергліся гітлераўскай агрэсіі. Таму зразумелая цікавасць да мемарыялаў і помнікаў, якія распавядаюць аб гэтай сумнай старонцы гісторыі Беларусі і ўсёй Еўропы. Акрамя таго, ізраільцян традыцыйна цікавяць месцы, дзе нарадзіліся і правялі першыя гады свайго жыцця тры прэм'ер-міністры Ізраіля.

Амерыканцы прыязджаюць і тыя, хто з'ехаў, і тыя, хто нарадзіўся ўжо ў ЗША. Апошнія прыязджаюць, як правіла, з бацькамі. Амерыканцаў усё здзіўляе. Яны дзівяцца ўсяму: "Чыжоўка-Арэне", Нацыянальнай бібліятэцы, новабудоўлям. Да канца экскурсіі, па словах Маслоўскага, амерыканцы часта пачынаюць касцярыць ЗША і захапляцца нашай краінай. Многія з іх потым не раз прыязджаюць паўторна.

Гутарку з Яўгенам Маслоўскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

40
Тэги:
гісторыя, Турызм і адпачынак, Яўген Маслоўскі, Беларусь
По теме
Афіша на выхадныя: куды пайсці 22-23 ліпеня ў Мінску і не толькі
Гід па Беларусі: наша праца ў тым, каб абуджаць павагу да краіны
Каментары