Сябра Каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх Алімпійскіх камітэтаў, міністр моладзі і спорту Азербайджана Азад Рагімаў

Рагімаў: правядзенне Еўрагульняў гэта каласальны вопыт і магчымасці

10
(абноўлена 15:36 27.09.2017)
Сябра Каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх Алімпійскіх камітэтаў, міністр моладзі і спорту Азербайджана Азад Рагімаў падзяліўся з беларускімі калегамі вопытам правядзення Еўрапейскіх гульняў.

У Беларусі ёсць усё, каб правесці Еўрапейскія гульні на самым высокім узроўні, такое меркаванне выказалі эксперты Каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у ходзе першага афіцыйнага візіту ў нашу краіну.

Мэта візіту больш за 40-ка вядучых спартыўных функцыянераў Еўропы ў Беларусь — правядзенне кансультацый з беларускімі арганізатарамі Другіх еўрапейскіх Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску ў чэрвені 2019 года.

"Для еўрапейскіх спартсменаў гэта каласальны вопыт. Гэта дадатковыя магчымасці пажыць у вёсцы атлетаў, адчуць сябе ў атмасферы алімпізму. Я наўпрост звязваю перамогу нашых атлетаў у Рыа-ды-Жанейра — 18 заваяваных медалёў — з тым, што многія, вялікая частка з іх пабывала ў гэтай атмасферы", — сказаў Рагимов.

Каментар члена Каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх Алімпійскіх камітэтаў, міністра моладзі і спорту Азербайджана Азада Рагімава слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

10
Тэги:
Еўрапейскія гульні, Азербайджан, Беларусь
Каментары