Радыё

Беларусі варта чакаць новых прапаноў ад Еўрасаюза

© Photo : из архива Игоря ШатроваПалітолаг, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута развіцця сучаснай ідэялогіі РФ Ігар Шатроў
Палітолаг, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута развіцця сучаснай ідэялогіі РФ Ігар Шатроў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спроба на новых умовах уцягнуць Беларусь у праект "Усходняе партнёрства" будзе актыўнай, заявіў Sputnik палітолаг Ігар Шатроў, каментуючы запрашэнне прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі на саміт "Усходняга партнёрства" 24 лістапада.
Шатров: Беларуси стоит ожидать новых предложений от Евросоюза

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрошаны на саміт "Усходняга партнёрства" 24 лістапада — упершыню за ўдзел краіны ў гэтым праекце. Палітолаг, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута развіцця сучаснай ідэалогіі РФ Ігар Шатроў у эфіры радыё Sputnik пракаментаваў мэты такога запрашэння з улікам пэўнага пацяплення ў адносінах паміж Мінскам і Брусэлем. 

"Мы назіраем спробы адрадзіць антырасійскія праекты на постсавецкай прасторы, у прыватнасці, праект ГУАМ. Нядаўна міністр замежных спраў Украіны запрасіў да шчыльнага супрацоўніцтва Малдову, Азербайджан і Грузію ў фармаце гэтага праекта, на які ужо 9 гадоў як паспяхова забыліся ўсе краіны-ўдзельніцы. Але ў гэтым годзе гэтыя спробы аднавіліся. І толькі Беларусь па прычынах санкцый, накладзеных Еўрасаюзам на Лукашэнку і шэраг беларускіх чыноўнікаў, была нейкім чынам выключаная з працэсаў, якія ў дачыненні да ўсходнееўрапейскіх краін і былых рэспублік СССР мадэруюць Захад, Брусэль і Злучаныя Штаты, кожны сам па сабе", — адзначыў Шатроў. 

Поўны каментар палітолага слухайце ў аудыёзапісу Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0