Радыё

Брылон: Багуслаўская была заканадаўцай мод

© Sputnik / Виктор ТолочкоАвторы книги "Недосказанное" музыковед Ольга Брилон и дочь Владимира Мулявина Марина Мулявина
Авторы книги Недосказанное музыковед Ольга Брилон и дочь Владимира Мулявина Марина Мулявина - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомая беларуская музыказнаўца Вольга Брылон успамінае заслужаную артыстку БССР Нэлі Багуслаўскую, развітанне з вядомай артысткай і пахаванне на Усходніх могілках пройдуць у сераду 31 студзеня.
Брилон: Богуславская была законодательницей мод

Адна з першых зорак беларускай эстрады, заслужаная артыстка БССР Нэлі Багуслаўская памерла ў Мінску на 83-м годзе жыцця. Яна карысталася вялікім аўтарытэтам у прафесійным асяроддзі. Дастаткова сказаць, што ў яе калектыве "Арбіта 67" калісьці працаваў Уладзімір Мулявін, і менавіта яна настаяла на вакальнай кар'еры знакамітага "песняра".

Вядомая беларуская музыказнаўца Вольга Брылон распавяла слухачам радыё Sputnik Беларусь аб творчым абліччы Багуслаўскай і іх саюзе з кампазітарам Ізмаілам Капланавым.

"Непаўторны голас, найвышэйшае акцёрскае майстэрства, сцэнічная культура — гэта тыя якасці, якія былі ўласцівыя гэтай выдатнай артыстцы, заканадаўцы мод на беларускім песенным "Алімпе". Яна разам са сваім мужам, кампазітарам, аранжыроўшчыкам, піяністам Ізмаілам Капланавым пакінула глыбокі след у гісторыі беларускай песеннай культуры", — сказала Брылон.

Дуэт Багуслаўская — Капланаў у нейкай меры стаў папярэднікам іншага вядомага дуэта Паплаўская — Ціхановіч. Ядзя і Саша жартавалі, "што акуляры і вусы атрымалі ў спадчыну ад іх".

Развітанне з Нэлі Багуслаўскай пройдзе ў сераду 31 студзеня па адрасе вул. Альшэўскага, 12. Пачатак развітання ў 14:00. Пахаваюць вядомую артыстку на Усходніх могілках сталіцы.

Каментар музыказнаўцы Вольгі Брылон слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0