Радыё

Еўрапейскія гульні 2019: як будзе арганізавана барацьба з допінгам

Падпісацца
Намеснік дырэктара Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў Анатоль Котаў у студыі радыё Sputnik Беларусь адказаў на пытанні аб падрыхтоўцы да II Еўрапейскіх гульняў.

Беларуская сталіца прыме II Еўрапейскія гульні з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. У праграме спаборніцтваў 15 відаў спорту, атлеты будуць спаборнічаць на 12 пляцоўках.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ІІ Еўрапейскімі гульнямі будзе жыць увесь беларускі народ, і будуць прыкладзеныя ўсе намаганні для таго, каб гэта былі лепшыя гульні.

"Цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якія Беларусь прыме ў 2019 годзе, павінны быць арганізаваныя на высокім узроўні, але без пампезнасці", — сказаў прэзідэнт. Прычым ствараць іх беларусы павінны ўласнымі сіламі.

Як выконваецца даручэнне кіраўніка дзяржавы, у студыі радыё Sputnik Беларусь распавёў намеснік дырэктара Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў Анатоль Котаў.

Агенцтва Sputnik з'яўляецца інфармацыйным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў.

Стужка навiн
0