Дырэктар дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу Хатынь Артур Зельскі

Зельскі: Хатынь - гэта храм пад адкрытым небам

42
(абноўлена 21:22 22.03.2018)
Мемарыял у Хатыні стаў святым месцам для кожнага беларуса і помнікам усім без выключэння ахвярам нацызму і генацыду, адзначыў дырэктар дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Артур Зельскі з нагоды 75-годдзя Хатынскай трагедыі.

У чацвер 22 сакавіка беларускі народ успамінае Хатынскую трагедыю. Роўна 75 гадоў таму ў 1943 годзе ў беларускай вёсцы Хатынь нацыстамі былі спаленыя зажыва 149 чалавек — жанчын, старых і дзяцей.

Боль ад падзей Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды застанецца ў памяці беларусаў як памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці, гаворыцца ў звароце прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да суайчыннікаў з нагоды 75-х угодкаў трагедыі ў Хатыні.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, успамінаючы Хатынь, людзі ўспамінаюць тысячы зверскі знішчаных вёсак, а аплакваючы ахвяр трагедыі, аплакваюць кожнага трэцяга жыхара Беларусі, які загінуў у гады Другой сусветнай вайны.

Хатынь — гэта храм пад адкрытым небам, сказаў тэлеканалу СТВ дырэктар дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Артур Зельскі у дзень 75-годдзя Хатынскай трагедыі.

"Гэта месца — святое не толькі для кожнага жыхара Беларусі, прычым жыхара Беларусі незалежна ад веравызнання, па-за залежнасці ад нацыянальнасці. Гэта помнік усім жыхарам Беларусі, якія сталі ахвярамі нацызму, ахвярамі палітыкі акупацыі, генацыду", — сказаў Зельскі.

У дзень 75-х угодкаў трагедыі ў Хатыні ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе пад Мінскам праходзіць мітынг-рэквіем, у якім прымаюць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва краіны і адміністрацыі прэзідэнта, грамадскіх і моладзевых арганізацый, дыпламатычнага корпуса, а таксама ветэраны і нашчадкі ўдзельнікаў трагічных падзей.

Карэспандэнтам Sputnik Беларусь удалося знайсці малавядомыя падрабязнасці трагічных падзей у Хатыні, знішчанай нацыстамі ў сакавіку 1943 года, а таксама судовага працэсу над катамі і здраднікамі, якія перайшлі на бок фашыстаў у ваенныя гады. Чытайце лангрыд Sputnik "Кат Хатыні: як судзілі Рыгора Васюру" >>

Пра тое, як на месцы трагічных падзей быў створаны мемарыяльны комплекс "Хатынь", у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik распавёў заслужаны архітэктар Беларусі Юрый Градаў >>

42
Тэги:
фашызм, Вялікая Айчынная вайна, Другая сусветная вайна (1939-1945), Артур Зельскі, Юрый Градаў, Рыгор Васюра, Аляксандр Лукашэнка, Хатынь, Беларусь

Радыё