Галоўны рэдактар інтэрнэт-партала ГРАМОТА.РУ, кандыдат філалагічных навук Уладзімір Пахомаў

Пахомаў: у гэтым годзе на "Татальным дыктанце" - добры мастацкі тэкст

17
(абноўлена 12:01 14.04.2018)
Галоўны рэдактар інтэрнэт-партала ГРАМОТА.РУ, кандыдат філалагічных навук Уладзімір Пахомаў распавёў Sputnik, як складаўся "Татальны дыктант", які сёння будуць пісаць жыхары 1021 горада, у тым ліку і мінчане.

У суботу, 14 красавіка, у больш чым тысячы гарадоў па ўсім свеце будуць пісаць "Татальны дыктант". Упершыню міжнародная адукацыйная акцыя была праведзена ў 2004 годзе ў Новасібірску, тады ў ёй удзельнічалі ўсяго 150 чалавек, а ў 2017 годзе ўдзельнікаў было ўжо больш за 200 тысяч, да акцыі далучыліся 866 гарадоў і 71 краіна.

У гэтым годзе ўдзельнікаў акцыі стала яшчэ больш. "Татальны дыктант" ахапіў 76 краін і 1 021 горад. Упершыню дыктоўка пройдзе ў Катары, Коста-Рыцы, Панаме, Венгрыі і Сірыі.

Ужо трэці год запар адукацыйная акцыя пройдзе і ў Мінску. Напісаць "Татальны дыктант" можна будзе на 4 пляцоўках>>

Акрамя таго, у гэтым годзе для правядзення "Татальнага дыктанта" абралі самыя нечаканыя месцы. Так, у Маскве дыктоўка пройдзе на некалькіх вакзалах, у аэрапортах Шарамеццева і Дамадзедава, а таксама ў трох гандлёвых цэнтрах. У Крыме жыхары змогуць напісаць тэкст у тралейбусе, які курсіруе паміж Алуштай і Сімферопалем.

Пра тое, як складаўся "Татальны дыктант" і як з года ў год можна палепшыць асабісты вынік, у гутарцы на радыё Sputnik распавёў галоўны рэдактар інтэрнэт-партала ГРАМОТА.РУ, кандыдат філалагічных навук Уладзімір Пахомаў.

"Ёсць шмат удзельнікаў, якія пастаянна, з году ў год пішуць дыктант, і якія ад двоек-троек даходзілі да чацвёрак-пяцёрак. Многія ходзяць на курсы падрыхтоўкі да дыктоўкі, успамінаюць і паўтараюць правілы, пішуць дыктоўку і сапраўды паляпшаюць вынікі. Але, праўда, кожны год тэкст розны з рознымі складанасцямі. Цяперашні тэкст — вельмі добры і вельмі прыгожы, аўтар піша мастацкі тэкст. У аўтара няма задачы, каб там былі тыя ці іншыя арфаграмы ці правілы пунктуацыі, але ў тэксце так ці інакш будуць і няпростыя словы, і сінтаксічныя канструкцыі, і ўсе тры часткі тэксту прыкладна роўныя па складанасці", — распавёў Пахомаў.

Фрагмент гутаркі з галоўным рэдактарам інтэрнэт-партала ГРАМОТА.РУ, кандыдатам філалагічных навук Уладзімірам Пахомавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

17
Тэги:
Татальная дыктоўка, Уладзімір Пахомаў, Мінск, Беларусь
Каментары