Народны артыст СССР, сустаршыня Агульнарасійскага грамадскага грамадзянска-патрыятычнага руху Бессмяротны полк Васіль Ланавы

Ланавы: "Бессмяротны полк" захоўвае памяць аб вялікім пакаленні

46
(абноўлена 17:35 02.05.2018)
Народны артыст СССР Васіль Ланавы распавёў Sputnik пра свае дзіцячыя успаміны часоў Вялікай Айчыннай вайны, каштоўнасці ваенных песен і ўдзел у акцыі "Бессмяротны полк".

Напярэдадні чарговага святкавання Дня Перамогі ў Бранску напрыканцы красавіка адбыўся маштабны "Форум Пераможцаў", у якім прынялі ўдзел больш за 250 прадстаўнікоў дзяржаў СНД, краін Балтыі і Грузіі, дэлегацыі гарадоў і раёнаў Бранскай вобласці, кіраўнікі і члены пошукавых атрадаў і патрыятычных арганізацый. Ганаровыя месцы занялі дэлегацыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Народны артыст СССР, сустаршыня Агульнарасійскага грамадскага грамадзянска-патрыятычнага руху "Бессмяротны полк" Васіль Ланавы падчас міжнароднага тэлемосту ў прэс-цэнтры Sputnik падзяліўся сваімі ўражаннямі ад удзелу ў "Форуме пераможцаў".

"Неверагодна шмат было людзей, якія ваявалі — гэта трэба было бачыць! І які канцэрт быў пастаўлены для знаёмства з тэмай сустрэчы! Вядома, для пачатку "Шумеў сурова бранскі лес" — гэта песня, якую я пачуў адразу ж пасля вайны, пад Вінніцай, дзе мы 3 гады былі ў акупацыі. Для мяне лепшая песня — ваенная, проза — ваенная, якое пытанне мастацтва не вазьмі, лепшае — там, таму што там былі галоўныя адказы на галоўныя пытанні: быць ці не быць нашай краіне", — сказаў Ланавы.

Як адзначыў народны артыст СССР, у сучасных умовах напалу міжнароднай напружанасці менавіта культура становіцца адным з спосабаў захавання памяці аб тым вялікім пакаленні, якое ў гады вайны захавала краіну і народ.

Артыст выказаў падзяку ўсім удзельнікам патрыятычнай акцыі "Бессмяротны полк", якая некалі ўзнікла стыхійна, і штогод набірае маштабы ў самых розных краінах. У чарговую гадавіну Перамогі шэсці "Бяссмяротнага палка" традыцыйна пройдуць не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў ЗША, Еўропе, Ізраілі, і нават у Аўстраліі нашчадкі герояў вайны выйдуць на вуліцы з партрэтамі сваіх родных-пераможцаў.

Фрагмент гутаркі з Васілём Ланавым слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

46
Тэги:
ваенная гісторыя, Вялікая Айчынная вайна, Рух "Бессмяротны полк", Васіль Ланавы, Расія, Беларусь
По теме
Лявіцкі: "Бессмяротны полк" пройдзе ў 100 краінах свету, нават у Афрыцы
Бессмяротны полк: чым беларускі фармат акцыі адрозніваецца ад суседзяў
Каментары