Галоўны рабін Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Мардэхай Райхінштэйн

Райхінштэйн: яўрэі святкуюць 26 іяра - Дзень выратавання і вызвалення

16
(абноўлена 18:25 10.05.2018)
Галоўны рабін Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання Беларусі Мардэхай Райхінштэйн рсказаў радыё Sputnik Беларусь аб тым, як Дзень Перамогі трапіў у яўрэйскі рэлігійны каляндар і чаму ў гэтым годзе Дзень выратавання і вызвалення прыпадае на 10 мая.

Прадстаўнікі яўрэйскіх суполак у розных краінах свету адзначаюць 26 іяра — Дзень выратавання і вызвалення. На гэтую дату яўрэйскага календара ў 1945 годзе прыйшлося 9 мая — Дзень Перамогі.

"Узнікла ідэя аб тым, што дзень 9 мая 1945 года — гэта дзень найвялікшага цуду ў гісторыі яўрэйскага народа, калі мы канчаткова пазбавіліся ад навіслай над намі пагрозы знішчэння. Не сакрэт, што фашысты ў першую чаргу знішчалі яўрэяў па этнічным прынцыпе. Таму і было вырашана, што гэты дзень неабходна адзначаць адмысловымі падзячнымі малітвамі і чытаннем псалмоў", — распавёў Райхінштэйн.

Свята прымеркаванае да Дня Перамогі і была афіцыйна ўведзена ў яўрэйскі рэлігійны каляндар, але паколькі гэты каляндар некалькі адрозніваецца ад звыклага, у гэтым годзе 26 іяра прыпадае на чацвер 10 мая, адзначыў суразмоўца Sputnik.

"Для яўрэйскіх абшчын важная прывязка менавіта да свайго календара, таму што кожны раз, калі мы ўспамінаем нумар месяца, мы ўспамінаем тую дату, калі яўрэі выйшлі з Егіпта. Таму для нас важна выкарыстоўваць яўрэйскае летазлічэнне, тым самым мы ўспамінаем не толькі гэты дзень, але і шмат іншых важных асноў веры", — сказаў рабін.

Як адзначыў суразмоўца Sputnik, яшчэ ў сярэднія вякі прадстаўнікі яўрэйскага народа ў кожным горадзе і кожнай краіне ўсталёўвалі свята ў гонар цудоўнага збавення ад таго ці іншага няшчасця. Доўгі час тыя, хто памятаў гэтую традыцыю, і іх нашчадкі працягвалі адзначаць свята, якое ўжо ў ХХ стагоддзі здабыла новае значэнне. Па рашэнні Кнэсета, прынятаму ў гэтым годзе напярэдадні Дня Перамогі, 26 іяра — Дзень выратавання і вызвалення — стала дзяржаўным святам у Ізраілі.

Гутарку з галоўным рабінам Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання Беларусі Мардэхаем Райхінштэйнам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

16
Тэги:
Радыё Sputnik Беларусь, Мінск, Беларусь
Каментары