Беларускі выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч

Вайцюшкевіч: Алесь Камоцкі сам не спявае тое, што напісаў для мяне

43
(абноўлена 18:10 31.05.2018)
Вядомы беларускі выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч распавёў радыё Sputnik Беларусь, чаму праз 15 гадоў вырашыў вярнуцца да выканання адной са сваіх першых праграм на вершы Алеся Камоцкага "Паравiны году" і якія сюрпрызы чакаюць прыхільнікаў на канцэрце 31 мая.

У малой зале канцэртнай залы "Мінск" Зміцер Вайцюшкевіч і "WZ-трыа" прадставяць праграму "Паравiны году" на вершы Алеся Камоцкага. Гэты альбом — адзін з першых у сольнай творчасці музыкі, ён выйшаў 15 гадоў таму.

"Мэта была ў тым, каб проста праспяваць песні на вершы Алеся Камоцкага, але потым пайшлі адчуванні: лета, восень, зіма нейкая, вясна — ідэя сама сабой неяк выратавальна прыйшла. Тэксты, што я ўзяў з самага пачатку, былі напісаны раней, але потым Алесь нешта дапісваў, ці я дасылаў яму нейкую напісаную "рыбу". Я тады быў "зялёны", але нахабны, прагнуў нешта зрабіць у песеннай паэзіі, адышоўшы ад фальклору. Я не моцна тады у паэзіі разумеў, а з Камоцкім было лёгка, мы пасябравалі. Сам ён адмаўляецца спяваць тое, што напісаў і піша для мяне, хоць я яго і прасіў", — распавёў Вайцюшкевіч.

Канцэрт пройдзе ў камерным акустычным фармаце, аркестр Зміцера Вайцюшкевіча 31 мая ператворыцца ў трыа. Праграма "Паравiны году" прагучыць цалкам, аўтар тэкстаў Алесь Камоцкі таксама выйдзе на сцэну як ганаровы госць і заспявае некалькі ўласных песень.

У канцэрце таксама прагучаць кампазіцыі аўтараў розных краін свету ў вершаваным перакладзе Алеся Камоцкага, на аснове якіх Зміцер Вайцюшкевіч стварыў некалькі праграм. Зразумела, будуць і прэм'еры. Канцэрт адбудзецца ў малой зале канцэртнай залы "Мінск" у чацвер 31 мая, пачатак у 19:00.

Гутарку з музыкам і выканаўцам Зміцерам Вайцюшкевічам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

43
Тэги:
музыка, канцэрт, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Беларусь
Каментары