Радыё

Фінберг: кампазітар Эдуард Зарыцкі выхаваў цэлае пакаленне вакалістаў

© Photo : "Национальный академический концертный оркестр Беларуси"Заслужаны калектыў "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі"
Заслужаны калектыў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нязменны кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст рэспублікі, прафесар Міхаіл Фінберг успамінае пра творчасць і майстэрства кампазітара Эдуарда Зарыцкага.
Финберг: Зарицкий воспитал целое поколение вокалистов

У сераду 6 чэрвеня стала вядома пра смерць народнага артыста Беларусі, кампазітара Эдуарда Зарыцкага. Маэстра памёр на 73-м годзе жыцця пасля некалькіх гадоў барацьбы з анкалагічным захворваннем, цела кампазітара-песенніка было знойдзена ва ўласнай кватэры.

Як паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі, дата развітання з народным артыстам стане вядомая пазней, арганізацыяй пахавання будзе займацца Саюз кампазітараў Беларусі.

Жалобныя гваздзікі - Sputnik Беларусь
Кампазітар Эдуард Зарыцкі памёр ад анкалагічнага захворвання

Кампазітар Эдуард Зарыцкі ўнёс вялікі ўклад у песенную культуру Беларусі, стварыў больш за 600 песень, многія з якіх сталі народнымі хітамі. У творчай калекцыі маэстра — вядомыя меламанам песенныя цыклы, сімфоніі і сюіты.

Шмат гадоў кампазітар аддаў супрацоўніцтву з Заслужаным калектывам, Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, які ў гутарцы на радыё Sputnik Беларусь з асаблівай цеплынёй успамінае пра свайго сябра, бліскучага кампазітара і выдатнага чалавека — Эдуарда Зарыцкага.

"Ён напісаў велізарную колькасць твораў, якія, на шчасце, усе прагучалі ў выкананні нашага калектыву. Гэта праграмы на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча і многіх іншых вядомых паэтаў. Ён быў патрыётам, ён выхаваў цэлае пакаленне выканаўцаў-вакалістаў", — кажа Фінберг.

Аўдыёзапіс гутаркі з народным артыстам Беларусі Міхаілам Фінбергам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0