Камерцыйны дырэктар Расійскага нацыянальнага тураператара Алеан Аксана Булах

Булах: возера Нарач у Беларусі - у топ-5 папулярных у турыстаў курортаў СНД

22
(абноўлена 20:25 13.06.2018)
На папулярныя ў СНД курорты часцей за ўсё едуць прыхільнікі настальгічнага і экалагічнага турызму, а не фанаты сістэмы "ўсё ўключана", адзначае камерцыйны дырэктар Расійскага нацыянальнага тураператара "Алеан" Аксана Булах.

Расійскае аналітычнае агенцтва ТурСтат апублікавала топ-ліст самых папулярных месцаў для летняга адпачынку ў СНД у 2018 годзе. У лік пяці найбольш запатрабаваных турыстамі напрамкаў увайшлі курорт Бурабай (Баравое) у Казахстане, возера Ісык-Куль у Кыргызстане, возера Нарач у Беларусі, пляжы Більге ў Баку на ўзбярэжжы Каспійскага мора ў Азербайджане і возера Севан ў Арменіі.

Гэтыя кірункі многія гады карыстаюцца стабільным попытам, у тым ліку і ў расіян, але калі б пра курорты СНД давалася больш інфармацыі і рэкламы, паток турыстаў быў бы больш істотным, чым цяпер, адзначыла ў гутарцы на радыё Sputnik камерцыйны дырэктар Расійскага нацыянальнага тураператара "Алеан" Аксана Булах.

"Зараз мы можам казаць пра тое, што з'яўляецца і развіваецца інфраструктура. Але ў СНД "усё ўключана" пакуль не прынята, гэта не той фармат, за якім едуць на гэтыя курорты. І фарматы гатэляў, і самі гатэлі яшчэ ў стадыі развіцця, ды і прадстаўнікі сусветных і еўрапейскіх аператараў зноў жа практычна не прапануюць кліентам фармат "усё ўключана", — распавяла Булах.

Па словах суразмоўніцы, большая частка турыстаў, якія наведваюць найбольш папулярныя курорты ў СНД, — гэта людзі, якія калісьці жылі ў Савецкім Саюзе.

"Апошнія 10 гадоў тэма настальгічнага турызму на тэрыторыі СНД набірае абароты. Прычым гэта два пакаленні — людзі, якія там былі ў маладосці, і іх дзеці і ўнукі, якія хочуць паглядзець месцы, натхнёныя апавяданнямі бацькоў ці бабуль", — адзначыла Булах.

Сярод пераваг курортаў СНД эксперт назвала параўнальна невысокі кошт адпачынку, акцэнт на экалогіі, блізкасць культур жыхароў краін СНД, адсутнасць моўнага бар'ера і народную гасціннасць.

Каментар камерцыйнага дырэктара Расійскага нацыянальнага тураператара "Алеан" Аксаны Булах слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

22
Тэги:
Турыстычныя маршруты, Турызм і адпачынак, Нарач, Беларусь
По теме
На старым трактары з прычэпам-бочкай - немец едзе праз Беларусь на ЧС
Бязвізавых турыстаў знаёмяць з гісторыяй савецкага кіно ў Гродна
Чым кормяць у аграсядзібах: карэспандэнты Sputnik прымерылі ролю турыстаў
Спартыўны бязвіз: транзіт футбольных заўзятараў праз РБ складзе 150 тысяч
У Калінінград і Маскву летам можна лётаць з Гомелю
Чароўная сталіца: "Турэцкія авіялініі" стварылі промаролік пра Мінск
Бязвіз прыцягнуў еўрапейцаў у беларускія санаторыі
Каментары