Піяніст-віртуоз Расціслаў Крымер

Крымер: мне выпаў гонар упершыню выканаць невядомую п'есу Шастаковіча

33
(абноўлена 09:34 18.06.2018)
Піяніст-віртуоз Расціслаў Крымер 24 чэрвеня на фестывалі "Дні Шастаковіча" ў Германіі ўпершыню выканае для публікі раней невядомую п'есу вялікага кампазітара, знойдзеную ў маскоўскіх архівах.

Раней невядомы твор Дзмітрыя Шастаковіча быў знойдзены ў верасні 2017 года ў фондах Галоўнага архіўнага ўпраўлення Масквы. Гэта напісаны на двух аркушах дуэт для альта і фартэпіяна, створаны ў 1931 годзе. На адным лісце — толькі партыя альта, на другім — партытура самога твора. П'еса называецца "Экспромт" і, на думку спецыялістаў, была падораная аўтарам альтысту Аляксандру Рыўкіну.

"Мне выпаў гонар упершыню яго выканаць на "Днях Шастаковіча" ў Германіі з самым знакамітым альтыстам гэтай краіны на сёння — Нільсэнам Мюнкемайерам. У мяне вельмі цікавыя адчуванні, сёння граць прэм'еру Дзмітрыя Дзмітрыевіча Шастаковіча для любога музыканта — унікальны выпадак. З трапятаннем чакаю, калі прыйдуць ноты", — распавёў радыё Sputnik Беларусь мастацкі кіраўнік міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, піяніст-віртуоз Расціслаў Крымер.

Дзевяты міжнародны музычны фэст "Дні Шастаковіча" пройдзе з 21 па 24 чэрвеня ў Горышы непадалёк ад Дрэздэна. У гэтым горадзе Дзмітрый Шастаковіч у 1960 годзе напісаў адзін з галоўных драматычных твораў у сваёй творчасці — Восьмы струнны квартэт.

Ноты знойдзенай у маскоўскіх архівах раней невядомай п'есы Дзмітрыя Шастаковіча былі перададзеныя аргкамітэту фестывалю, паколькі, на думку музыказнаўцаў, менавіта тут найбольш беражліва падыходзяць да спадчыны вялікага кампазітара.

Гутарку з Расціславам Крымерам слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

33
Тэги:
музыка, Радыё Sputnik Беларусь, Дзмітрый Шастаковіч, Расціслаў Крымер